Памёр беларускі гісторык Віталь Скалабан. 21.by

Памёр беларускі гісторык Віталь Скалабан

21.08.2011 12:04 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Памёр беларускі гісторык Віталь Скалабан

Наша Ніва
Адзін з найлепшых беларускіх гісторыкаў адышоў у 64 гады.

Віталь Скалабан нарадзіўся ў 1947 годзе ў вёсцы Шылавічы Слонімскага раёна. Ён скончыў Ленінградскі ўніверсітэт у 1970 годзе. 3 1972-га працаваў у выдавецтве "Беларуская Энцыклапедыя" рэдактарам, пасля загадчыкам рэдакцыі. У 1995–2000 быў намеснікам дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы.

Скалабан быў унікальным знаўцам гісторыі беларускага нацыянальнага руху. Менавіта ён выявіў, хто быў аўтарам паэмы "Тарас на Парнасе". Ён стаяў у вытоках стварэння найлепшых энцыклапедый на беларускай мове, у тым ліку 6-тамовай "Энцыклапедыі гісторыі Беларусі".

Заўжды вясёлы, ён быў душою асяродкаў, у якіх працаваў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзін з найлепшых беларускіх гісторыкаў адышоў у 64 гады. Віталь Скалабан нарадзіўся ў 1947 годзе ў вёсцы Шылавічы Слонімскага раёна. Ён скончыў Ленінградскі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика