На фестывалі ў Маладзечне ўспаміналі Мулявіна, дэкламавалі класікаў і адкрывалі новыя імёны
30.08.2011
—
Новости Культуры
|
![]() Сёлетні фестываль беларускай песні і паэзіі выдаўся надзвычай цёплым. І ў сэнсе гасціннасці маладзечанцаў, і ў сэнсе сонечнага надвор’я, якое радавала гараджан і прыезджых на працягу ўсіх трох святочных дзён, што, між іншым, для фестывалю досыць незвычайная з’ява. Цяжка сказаць, колькі год артыстам ў Маладзечне даводзілася выступаць пад акампанемент дажджу. Сёлета неба злітавалася, падараваўшы ўдзельнікам і гасцям музычна-паэтычнага фэсту магчымасць атрымаць ад яго найвышэйшую асалоду. Тры дні на вуліцах горада, плошчах і ў парку гучала беларускае слова — вершаванае і пакладзенае на музыку. Маладзечанцаў чакалі сустрэчы з беларускімі паэтамі, кампазітарамі і артыстамі, якія падрыхтавалі да свята некалькі шыкоўных канцэртаў. Са сцэны летняга амфітэатра гучалі добра вядомыя песні з рэпертуару Уладзіміра Мулявіна, 70-годдзю з дня нараджэння якога прысвяцілі сёлетні фестываль, а таксама творы знаных беларускіх кампазітараў Дзмітрыя Лукаса, Рыгора Пукста, Пятра Падкавырава, Аляксея Туранкова... Усе, вядома, на роднай мове. Па-беларуску прайшлі нават джазавы і рокавы канцэрты. А як інакш можна выступаць на зямлі, дзе хадзіў сам Янка Купала?! — Гэтым фестывалем мы не толькі азіраемся на свае карані і традыцыі, — разважае беларускі паэт, галоўны рэдактар часопіса “Нёман” Алесь Бадак, — але і глядзім у будучыню нашага народа і роднай краіны. І, мяркуючы па гэтых канцэртах, выступленнях, па ўдзячных гледачах, будучыня гэта вельмі светлая. Менавіта будучыня беларускага слова і беларускай эстраднай песні заўсёды турбавала арганізатараў фэсту. Ці не дзеля яе тут і праводзяць конкурс маладых выканаўцаў, які з’ўляецца на свяце песні і паэзіі галоўнай па-дзеяй і інтрыгай! — Арганізатары фестывалю робяць усё, каб жыла беларуская песня, — дзеліцца меркаваннямі народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі Міхаіл Фінберг. — Шмат намаганняў было ўкладзена, каб у краіне з’явіўся фестываль, альтэрнатыўны “Славянскаму базару”, куды ў свой час не змаглі трапіць нашы выканаўцы. І ён з’явіўся — адзіны ў краіне беларускі фестываль, які праходзіць у Маладзечне з 1993 года. Толькі вось захоўваць яго патэнцыял становіцца ўсё больш складана. — Новых беларускіх песень з’яўляецца не так шмат, — гаворыць маэстра Фінберг. — А добрых — і зусім мала. Трэба адрадзіць у рэспубліцы конкурс на лепшую песню, які знік.Праблема сучаснай беларускай эстраднай песні — у адсутнасці не толькі рэпертуару, але і выканаўцаў, якіх, як прызнаўся Міхаіл Фінберг, “прыходзіцца шукаць са свечкай”. У многім дапамагае конкурс маладых выканаўцаў у Маладзечне. — Наш аркестр і Міністэрства культуры робяць вельмі многае, каб развіць у Беларусі новае імя, — гэта вельмі няпроста, — гаворыць Міхаіл Якаўлевіч. — Бывае, запальваецца зорка. А бывае, атрымлівае выканаўца першае месца ці нават Гран-пры на конкурсе і прападае — гэтак жа, як і з’явіўся. Запаліў новыя зоркі Маладзечна і сёлета. Але ці будуць яны ярка “гарэць”, залежыць толькі ад іх саміх. “Бронзу” атрымалі Яўген Доліч з Мінскай вобласці, Андрэй Коласаў з Гомельскай вобласці і Радміла Сямёнава з Мінска. Дар’я Кудрыцкая, якая прадстаўляла Гродзенскую вобласць, і Дзяніс Пацэвіч з Маладзечна падзялілі другое месца. А вось першае месца, якое стала галоўным на сёлетнім конкурсе (Гран-пры не прысуджалі), атрымала 21-гадовая Кацярына Худзінец з Жодзіна, выпускніца Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і першакурсніца ўнівер-сітэта культуры і мастацтваў. Адразу пасля аб’яўлення пераможцаў карэспандэнту “НГ” удалося задаць Кацярыне некалькі пытанняў. — Кацярына, “Народная газета” віншуе цябе з перамогай! Твой голас многіх уразіў. Скажы, даўно спяваеш? — З маленства. Але, папраўдзе, свой напрамак у музыцы адкрыла, толькі паступіўшы ў каледж мастацтваў. Вось ужо чатыры гады я займаюся джазам. І планую ў гэтай сферы развівацца далей. — Гэта твой першы конкурсны вопыт? — Шчыра кажучы, не часта ўдзельнічала ў конкурсах. Апошнім разам у джазавым фестывалі ў Літве “Джаз-фантанас” у 2009 годзе, дзе я таксама выйшла пераможцай — атрымала Гран-пры. — А як вырашыла паўдзельнічаць у маладзечанскім конкурсе? — Маю кандыдатуру прапанаваў каледж мастацтваў. І гэта, прызнацца, быў свое-асаблівы эксперымент. За ўвесь час вучобы я не спявала, да свайго сораму, ні адной беларускай песні. І вельмі ўдзячная лёсу, Міхаілу Якаўлевічу і кіраўніцтву свайго каледжа за магчымасць трапіць сюды. Я атрымала вялізнае задавальненне ад удзелу ў конкурсе, ад сустрэчы з такім кампазітарам, як Уладзімір Мулявін, з песнямі якога мы выступалі ў першым туры конкурсу. — Спяваючы яго “Баладу пра бацьку Міная”, ты нават на калені ўстала... — І спадніцу яшчэ скінула. Цікава, чаму гэтага ніхто не заўважыў (смяецца)?! Гэта была эмоцыя. Я ж не проста стала на калені. Песня вельмі глыбокая, і я вельмі перажываю, калі яе спяваю. Першы раз у мяне наогул здарылася істэрыка — я так расхвалявалася. Гэта ж рэальныя факты, гісторыя нашай краіны, да якой немагчыма быць раўнадушным. — У конкурсе ты перамагла. Якія планы на будучыню? — Не падвесці каледж мастацтваў, які ўскладаў на мяне вялікія надзеі, і маю будучую ВНУ — універсітэт культуры і мастацтваў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры дні на вуліцах горада, плошчах і ў парку гучала беларускае слова — вершаванае і пакладзенае на музыку |
|