Мемарыяльны комплекс “Прарыў”, які ўвайшоў у фінал нашага праекта, выклікае цікавасць не толькі ў ветэранаў, але і ў моладзі
03.09.2011
—
Новости Культуры
|
Шлях, паліты крывёю
Я ўбачыла яго здалёк. Бетонная сцяна комплексу, расколатая папалам, добра віднелася з-за лесу, які прымыкае да мемарыяла. Яно і нядзіўна. Вышыня сцяны аж адзінаццаць метраў. Бронзавы партызан, які стаіць паміж дзвюма бетоннымі плітамі, крыху меншы — дзевяць метраў. Але, паверце, і ён прымушае здрыгануцца кожнага, хто сюды завітвае. Пад уплывам не толькі памераў (важыць скульптура аж 17 тон), але і выразнасці твару чалавека ў бронзе. Чалавека, змучанага холадам і голадам, але вернага свайму намеру — ісці да канца дзеля жыцця іншых. Заўважыла гэта пазней, калі ўзышла на ўзгорак, на якім размяшчаецца комплекс, і паглядзела ў гэты твар. Здалёк яго не ўбачыш — скульптура развернута спінай — такім чынам, што мы адчуваем, нібы ідзём за партызанам. Тым жа шляхам, што і 67 гадоў таму — у напрамку прарыву. Дарога да комплексу ўвесь час падымаецца. І, прызнацца, пакуль узышла наверх, нават задыхалася. Падумала пра ветэранаў, ужо старэнькіх людзей, якія штогод напярэдадні 5 мая прыходзяць сюды ўспомніць сваіх загінуўшых таварышаў. — На адной з такіх сустрэч я ўбачыла дзядулю, які з дапамогай палачкі павольненька падымаўся да комплексу, — успамінае дырэктар Ушацкага музея народнай славы імя Уладзіміра Лабанка Наталля Бугай, якая суправаджала мяне да мемарыяла. — Вырашыла дапамагчы ветэрану, але пачула ў адказ: “Дзякуй, дзетачка. Але гэты свяшчэнны шлях, паліты крывёю, я павінен пераадолець сам”. Партызанская сталіцаСтолькі часу прайшло, а пра той дзень ветэраны памятаюць, нібы гэта было ўчора. Памятаюць прарыў, блакаду, першых партызан... Між іншым, Ушаччына лічыцца партызанскай сталіцай Беларусі. Здаецца, кожная пядзя зямлі тут з’яўляецца месцам баявой славы. — Ужо ў красавіку 1942 года на Ушаччыне быў створаны першы партызанскі атрад — на базе падпольных груп, якія існавалі ў раёне, — расказвае дырэктар музея Наталля Пятроўна. — Летам тут ужо была брыгада з тысячы чалавек. У канцы верасня сіламі партызан быў вызвалены наш пасёлак, акупаваны немцамі яшчэ ў ліпені 41-га. Партызанская зона расшыралася. І да лета 1943 года гэта было самае вялікае злучэнне партызан на тэрыторыі Беларусі. Полацка-Лепельская зона, якая ахопліва- ла поўнасцю Ушаччыну і частку суседніх раёнаў, налічвала шаснаццаць партызанскіх брыгад колькасцю больш за 17 тысяч чалавек. Для каардынацыі іх баявой дзейнасці была нават створана аператыўная група, якую ўзначаліў будучы Герой Савецкага Саюза Уладзімір Лабанок.Лясныя мсціўцы літаральна не давалі праходу фашысцкім захопнікам: падрывалі рэйкі, палілі нямецкую тэхніку, раскідвалі лістоўкі... Нядзіва, што выклікалі ў немцаў такую агрэсію. З зімы 43-га і да вясны 44-га немцы спрабавалі пяць разоў знішчыць зону. Але безвынікова. І тады сам генеральны камісар Беларусі Курт фон Готберг распрацаваў дзве карныя аперацыі — “Свята вясны” і “Імглісты дождж”, якія былі накіраваны на знішчэнне не толькі партызан, але і мірных жыхароў Полацка-Лепельскай зоны. — Да пачатку красавіка сюды былі сцягнуты вялікія сілы праціўніка — каля 60 000 нямецкіх салдат і афі-цэраў, — расказвае Наталля Бугай. — Іх падтрымлівалі танкі, артылерыя, авіяцыя. 75 самалётаў, 137 танкаў і нават 2 браняпоезды — усё было кінута на нашых партызан. Да 11 красавіка 1944 года Полацка-Лепельская зона была акружана. Лінія абароны склала 230 кіламетраў. Кальцо дыяметрам дзвесце кіламетраўФашысты разлічвалі знішчыць партызан разам з мірным насельніцтвам за пяць дзён — на столькі былі разлічаны карныя аперацыі. Аднак блакада прастаяла 25 дзён. Ішлі страшныя крывавыя баі. Кальцо блакады пастаянна звужалася. Да пачатку мая ўсе жыхары і партызанскія брыгады былі выцеснены за раку Ушача, лінія абароны склала ўсяго восем кіламетраў. Цяжка нават уявіць, што на такім невялікім кавалку зямлі месціліся сямнацаццаць тысяч партызан і каля дваццаці тысяч мірных жыхароў. Становішча было крытычнае. — На час прарыву я быў яшчэ зусім маладым чалавекам, — успамінае ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, партызан 10-га атрада 2-й партызанскай брыгады імя Панамарэнкі Іван Падворны. — Мне было 17 гадоў, як і многім з майго атрада. Ён нават называўся адпаведна — Камсамольскі. Я кіраваў кулямётным разлікам. У пачатку мая стаяў са сваім атрадзікам на мосце пры ўваходзе ва Ушачы, адкуль усе людзі ўжо сышлі да месца будучага прарыву, і чакаў немцаў. Памятаю, з 3 на 4 мая фашысты на матацыклах паказаліся на горцы — ужо кацілі да моста. Але мы ад-крылі агонь з кулямёта. Паранілі каго ці не, не ведаю, але тыя развярнуліся і ўцяклі. Хутка мы атрымалі каманду выходзіць з Ушачаў і ісці ў бок вёскі Паперына. Там ўжо ва ўсю ішла падрыхтоўка. Дзяжурылі па начах, хадзілі ў разведкі — прасачыць, дзе стаяць немцы, каб з 4 на 5 мая пачаць прарыў. Гэта было ці не самае страшнае, што мне давялося бачыць падчас вайны. Два нечаканыя для фашыстаў удары нанеслі партызаны і прарвалі кальцо блакады. Вырваліся і злучыліся з часцямі Савецкай Арміі, каб прадоўжыць барацьбу за суседнія рэгіёны Беларусі і іншыя краіны, якія знаходзіліся ў той час пад акупацыяй. Але якіх страт гэта каштавала! — Як мне потым расказалі, з 1412 партызан антыфашысцкай брыгады, якая ішла наперадзе прарыву, загінула больш за тысячу, — з боллю ўспамінае Іван Кірылавіч. Згасла падчас аперацыі жыццё і многіх яго сяброў. І сёння ветэран разам з тымі, каму ўдалося выратавацца ў тыя майскія дні, прыходзіць успомніць іх на “Прарыў”. Прыходзяць не толькі яны. Пакланіцца брацкай магіле, дзе пахавана каля 450 партызан, пастаяць ля 16 моцных дубкоў, што сімвалізуюць стойкія партызанскія брыгады, і пасумаваць разам з ніцымі вербамі на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу завітваюць школьнікі, студэнты і абавязкова маладыя — падчас вяселля. Бо немагчыма не аддаць даніну памяці тым, хто падараваў магчымасць жыць і быць шчаслівым. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да паездкі на Ушаччыну я бачыла гэты мемарыял толькі на фотаздымках. Ведала і пра вышыню помніка, і пра плошчу комплексу. Але адчуць усю яго магутнасць змагла...
|
|