Праз Алею пісьменства – да Коласа
06.09.2011
—
Новости Культуры
|
ЦЯПЕР на абагрэтай ласкавым вераснёвым сонейкам ганцавіцкай зямлі ўсё так, як і належыць быць. Раённы цэнтр пасля падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства — васямнаццага па ліку — стаў утульным і прыгожым. Тут з’явіўся помнік беларускаму песняру Якубу Коласу, які чэрпаў у палескай глушы натхненне для сваіх вялікіх твораў. А да помніка вядзе Алея пісьменства, на якой адлюстраваны імёны майстроў літаратурнага слова Ганцаўшчыны. У гарадскім парку ёсць прыгожая пляцоўка з белай ратондай, дзе цяпер збіраюцца сённяшнія творцы і чытаюць вершы, выконваюць песні пад гітару. Дзіўны літаратурны куток. Такім ён убачыўся шматлікім гасцям Дня беларускага пісьменства, які на працягу некалькіх дзён праходзіў у Ганцавічах.
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар засяродзіў увагу прысутных на тым, што за апошнія 18 гадоў Брэстчына ўжо ў трэці раз прымае ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства. Гэтае свята не толькі ўзбагачае нацыянальную культуру, дапамагае зберагчы традыцыі, але і дазваляе аднаўляць раённыя цэнтры. Сёлета гэта яскрава відаць па Ганцавічах. Яны нібы памала- дзелі да значнай культурнай па- дзеі, якую тут усе чакалі і да якой старанна рыхтаваліся. Колькі клопатаў і намаганняў каштавала карпатлівая работа, як ніхто іншы ведае старшыня Ганцавіцкага райвыканкама Ула- дзімір Столяр. Прыгожая, чысцюткая беларуская мова, на якой ён звярнуўся да прысутных, прыемна ўразіла. А тое, з якой цеплынёй старшыня гаварыў аб славутых людзях Ганцаўшчыны, яе таленавітых пісьменніках, багатых народных звычаях і традыцыях, не магло не выклікаць захапленне. Блаславенне святу даў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі, кіраўнік Пінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы Стэфан, які напярэдадні адслужыў літургію ў Свята-Ціханаўскай царкве.
Сталых творцаў неўзабаве ўшанавалі на святочнай сцэне. Пра іх літаратурныя набыткі расказаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец. А намеснік Прэм’ер- міністра Анатоль Тозік уручыў ім заслужаныя ўзнагароды. Сярод тых, хто атрымаў дыпломы і залатых «купідонаў» у розных намінацыях, — пісьменнікі Віктар Праўдзін, Мікалай Мятліцкі, Алена Масла, Валерый Грышкавец і іншыя.
Шматлюдна было і на адкрыцці Алеі пісьменства, а таксама помніка Якубу Коласу ў Ганцавічах. Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алег Праляскоўскі, міністр культуры Павел Латушка, прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі і іншых грамадскіх арганізацый. Тут жа, на Алеі, была разгорнута Кніга ганаровых гасцей, у якой намеснік Прэм’ер-міністра, старшыня Брэсцкага аблвыканкама, міні- стры, пісьменнікі пакінулі запісы з пажаданнямі ганцаўчанам. А затым у гарадскім парку сабраліся шматлікія прыхільнікі мастацкага слова, каб ужывую паслухаць пранікнёныя вершы, песні пад гітару ў выкананні іх аўтараў. — Цяпер гэта стане ў нас добрай традыцыяй, — запэўніў карэспандэнта «БН» Уладзімір Столяр. Шырока разгарнуліся і заваблівалі гасцей і ўдзельнікаў свята выставы, Горад майстроў, кірмаш сельскіх падвор’яў, майстар-класы разьбы па дрэве, вышыванні ручнікоў крыжам, пляценні вырабаў з паперы і інш. Незвычайна, але жаночымі працамі — вышываннем — зацікавіліся нават мужчыны і таксама хацелі навучыцца ствараць узоры з дапамогай нітак і іголак!
А ў раённым краязнаўчым музеі сабрала наведвальнікаў выстаўка гісторыка-культурнай спадчыны Ганцаўшчыны, а таксама кніг Якуба Коласа. — Заўсёды да юбілейных датаў мы імкнемся паказаць Якуба Коласа не толькі ў ілюстрацыях, але прывезці асабістыя рэчы пісьменніка, прыжыццёвыя выданні яго твораў. І вось першая выстаўка, у сувязі з надыходзячым 130-годдзем класіка айчыннай літаратуры, прыехала ў Ганцавічы на Дзень беларускага пісьменства і размясцілася ў мясцовым краязнаўчым музеі, паколькі Якуб Колас цесна звязаны з гэтай зямлёю, — распавяла Зінаіда Камароўская, дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. — На выстаўцы можна пазнаёміцца з цікавымі кнігамі — прыжыццёвымі выданнямі Коласа. Тут унікальныя першыя выданні — «У палескай глушы» і «У глыбі Палесся», якія выйшлі ў 1923 — Уражанне ад Дня беларускага пісьменства ў Ганцавічах — самае найлепшае. Я люблю бываць на гэтым свяце, таму што тут сустракаешся з вельмі знакамітымі пісьменнікамі. І ў адным месцы сабраныя людзі, адораныя іскрай Божай, — выказваецца Зінаіда Камароўская. — Радуюць кніжныя выставы. І вельмі прыемна бачыць прасветленыя твары людзей, якія прыходзяць на гэта свята, на сустрэчу з беларускім словам. Таццяна Сапега, загадчык сектара музейнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўляла ў Ганцавічах экспазіцыю «Кніга Беларусі: повязь часоў». Сюды прывезлі рарытэты — старадрукі XVII—XVIII стагоддзяў беларускіх друкарняў. Найбольш стары з іх Таксама галоўная бібліятэка краіны прадставіла кніжную выстаўку «Народны настаўнік», прысвечаную творчасці класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, і прэзентацыю мультымедыйнага выдання «Паэт красы і гармоніі» (у гонар 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.) — Вялікі інтарэс выклікала выстаўка. Наведвальнікі вельмі здзіўляліся, перапытвалі: ці сапраўды бачаць арыгіналы? Пыталіся, як яны захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы, ці можна да іх дакрануцца, хто даследуе такія кнігі, — распавяла Таццяна Сапега. У НЯДЗЕЛЮ вечарам Дзень беларускага пісьменства развітаўся з Ганцавічамі. Яго наступнай сталіцай стане Глыбокае… Да сустрэчы на Віцебшчыне! Аляксандр КУРЭЦ, Вера ГНІЛАЗУБ, «БН» Фота Мікалая ВАЛЫНЦА, «БН» Кстати Слово объединяет народы День белорусской письменности уже 5-й год собирает литераторов разных стран за «круглым столом» ПИСАТЕЛИ из Беларуси, России, Украины, Польши, Литвы, Черногории, Казахстана, Таджикистана и Азербайджана в Национальной библиотеке обсуждали актуальные вопросы продвижения и развития нашей национальной литературы. — Проведение «круглого стола» накануне Для белорусской письменности стало доброй традицией, — сказал заместитель министра информации Республики Беларусь Владимир Матусевич. — Он проводится уже который год, и за это время здесь поднимались самые разные темы, но стержневой все-таки является дискуссия о месте литературы в современном мире и ее влиянии на общество. Участники обсуждали роль международного сотрудничества в обогащении национальной литературы, проблемы литературного перевода и пути популяризации белорусского художественного слова. В этом году благодаря межнациональным писательским связям был реализован ряд проектов, среди которых книга стихотворений первого поэта казахов Абая, переведенная на белорусский язык, и поэтический сборник «Единение», где собраны произведения 87 авторов в переводе Миколы Метлицкого. Евгения РОМАНЮК Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЦЯПЕР на абагрэтай ласкавым вераснёвым сонейкам ганцавіцкай зямлі ўсё так, як і належыць быць. Раённы цэнтр пасля падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства —... |
|