“Перазагрузка–2”: “Мумий Тролль”, “Воплі Відоплясова” і іншыя зоркі заспявалі па-беларуску
06.09.2011 14:40
—
Новости Культуры
|
“Перазагрузка–2”: “Мумий Тролль”, “Воплі Відоплясова” і іншыя зоркі заспявалі па-беларуску ![]() У “Перазагрузцы-2” дванаццаць суперхітоў набылі новы, нечаканы сацыяльны кантэкст. Матэрыялы праекту раскрыюць таямніцы таго, хто з музыкаў сутыкаўся з мафіяй па-беларуску і ці магчыма яе спыніць, першае каханне каго з заслужаных артыстаў Расіі адбылося ў Мінску, і хто ўпершыню за 30 год кар’еры заспяваў на беларускай мове. “Поспех першага праекту “Тузін. Перазагрузка” засведчыў, што мы задумалі цікавы творчы эксперымент. Таму было вырашана пайсці далей – за межы краіны, прапанаваўшы паўдзельнічаць у другой частцы сусветным зоркам, так ці інакш звязаным з нашай краінай. Цікава было пабачыць, як прагучаць усім вядомыя поп-, рок-, джаз- хіты па-беларуску. Праект даў беларускае жыццё песням выканаўцаў з Бельгіі, Швецыі, Нямеччыны, Расіі, Нарвегіі,Украіны ды іншых краінаў. Беларуская мова загучала на цэлы свет. І гэта лішні доказ таму, што яна ніколі не знікне”, – кажа аўтар ідэі праекту, рэдактар інтэрнэт-партала “Тузін Гітоў” Сяргей Будкін. Кожны з артыстаў сам вызначаў, які са сваіх хітоў выканае на беларускай мове. На наступным этапе да праекту далучыліся вядучыя беларускія перакладчыкі, якія пераасэнсоўвалі твор на беларускі лад. Такім чынам, у студыі зоркі працавалі ўжо з “новым-старым” тэкстам. Некаторыя былі настолькі задаволеныя вынікам, як, напрыклад, “Мумий Тролль”, што не стрымаліся ды выканалі яго ў жывую. Каардынатар культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” Алена Макоўская адзначае: ““Перазагрузка-2” – гэта своеасаблівае прысвячэнне беларускай мове і культуры ад зорак шоў-бізу. Асабліва прыемна тое, што артысты – удзельнікі праекта – паставіліся да нашай ідэі вельмі спрыяльна. Песні з першай часткі праекту дагэтуль у ратацыі на ФМ-станцыях і мы ўпэўнены – зусім хутка беларускіх хітоў у эфіры стане яшчэ больш. Чакайце песень, яны лепшы доказ таму, што беларускае – значыць моднае і класнае!” Штодня з 8 верасня на сайтах “Тузін Гітоў” ( Кожны дзень – новы хіт! Кожны дзень – новая зорка! Разам з творам – гісторыя стварэння і каментары аўтараў! Музыкі кажуць пра свае адчуванні, пра тое, як ім спявалася па-беларуску, і пра тое, як гучаць вядомыя песні “са знакам якасці”. Ці не занадта круты тэмп на верасень? Магчыма, але ж не круцейшы за дыназаўраў року і эстрады, якія ўзялі удзел у праекце. Збірай ураджай хітоў разам з намі ў верасні – 2011! Першым сваю беларускую песню прадставіць гурт “Воплі Відоплясова” 8 верасня. Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кампанія “Будзьма беларусамі!” і музычны партал “Тузін Гітоў” прадстаўляюць праект “Будзьма! Тузін. |
|