Узрост вымяраецца стагоддзямі
09.09.2011
—
Новости Культуры
|
Кніга дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі, прафесара Рамана Матульскага “З мінулага ў будучыню. Бібліятэкі Беларусі” стала адным з самых грунтоўных даследаванняў развіцця бібліятэчнай справы краіны
Кніга, якая прэзентавалася ў Мінску, ужо выклікала цікавасць розных спецыялістаў. “Выданне дае магчымасць чытачам здзейсніць гістарычны экскурс у беларускую культуру IX-XX стагоддзяў”, — упэўнены намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі. Ён адзначыў таксама, што ў апошні час вельмі дынамічна развіваецца выдавецкая справа. Кнігі, выдадзеныя ў краіне, запатрабаваныя і за яе межамі, пра што сведчаць шматлікія ўзнагароды, атрыманыя на міжнародных выставах. Тадэвуш Стружэцкі нагадаў і пра сумесны праект Нацыянальнай бібліятэкі і Міністэрства культуры аб штогадовай перадачы буйным бібліятэкам свету 100 лепшых беларускіх кніг. А першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч ўпэўнена, што кнігу Рамана Матульскага чакае вялікая будучыня ў айчынных бібліятэках. На прэзентацыі выдання яна і зачытала аўтару падзяку за шматгадовую плённую працу міністра інфармацыі Беларусі Алега Праляскоўскага. Старшыня Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Шчасны адзначыў, што любая краіна дасягае поспехаў у тых сферах жыцця, у якіх мае глыбокія гістарычныя карані, а для Беларусі гэта бібліятэчная справа. Уладзімір Шчасны таксама ўручыў Раману Матульскаму дыплом за значны ўклад у развіццё супрацоўніцтва з ЮНЕСКА. Выданне прысвечана развіццю кніжнай і бібліятэчнай справы Беларусі ў кантэксце нацыянальнай і агульнаеўрапейскай гісторыі Х-ХХІ стагоддзяў. Таццяна Пастушэнка Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кніга дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі, прафесара Рамана Матульскага “З мінулага ў будучыню. Бібліятэкі Беларусі” стала адным з самых грунтоўных даследаванняў...
|
|