Заслужаная артыстка Расіі ўпершыню ў сваёй кар’еры заспявала па-беларуску.
Спявачка перазапісала адзін з сваіх апошніх хітоў «Пока» з альбома «Сирена или 12 историй, рассказанных на рассвете» ў перакладзе Андрэя Хадановіча, паведамляе Тузін гітоў.
Да такой ідэі Алена паставілася зь вялікай прыязнасьцю: «Я не вагалася ані хвіліны. Бо сама па сабе прапанова цікавая, а калі ўлічыць, што я доўгі час жыла ў Беларусі дык і пагатоў».
Алена з вялікай прыязнасьцю паставілася да прапановы ўпершыню пераспяваць адзін з сваіх хітоў па-беларуску. «Не вагалася ані хвіліны. Бо сама па сабе прапанова цікавая, а калі ўлічыць, што я доўгі час жыла ў Беларусі дык і пагатоў».
«Для мяне гэта быў самы нечаканы досьвед, бо ніколі яшчэ не перакладаў тое, што завуць эстрадай, — прызнаецца ён. — Але гэты тэкст мне спадабаўся. Ясна, празрыста, какетліва, настраёва распавядаецца гісторыя каханьня. Я прасякнуўся вялікай сымпатыяй да лірычнай гераіні. У самім жа тэксьце давялося шмат чаго памяняць, каб ён загучаў на беларускай мове, але імкнуўся пакінуць той самы настрой, уласьцівы арыгіналу».
Сама Алена кажа, што вынікам задаволена: «Безумоўна, яна загучала па-новаму і гэты варыянт мне падабаецца ня менш за арыгінал, хоць дзеля гэтага давялося трохі патрэніравацца. Выканала беларускі тэкст я толькі з дублю дзясятага. Уражаньні засталіся ад гэтай працы выключна пазытыўныя».
Алена Сьвірыдава — Пакуль (музыка і словы — Алены Свірыдавай, беларускі тэкст — Андрэй Хадановіч)
Пакуль, пакуль Гэты боль невядома адкуль Пакуль, пакуль Так было заўжды і паўсюль Расстаемся, гаворачы Словы бяз горычы На-на-на-на-на…
Вось і ўсё, маё золатка Нам з табой было соладка Як гарэла да золку нам Белай ночы сьвятло Не вярнуць, што ня вернецца Ты ня Бог, я ня верніца І цяпер цяжка верыцца Што каханьне было
Пакуль, пакуль Зразумей і рэчы спакуй Пакуль, пакуль Не пішы лістоў мне адтуль Ўсё, што трэба, пачула я Справы мінулыя На-на-на-на-на…
Пакуль, пакуль На маім тэрмомэтры нуль Быў час, калі Мы з табой у нябёсах жылі Будуць новыя радасьці Дзякуй. Пара ісьці На-на-на-на-на…
Вось і ўсё… было соладка Нам з табой… Пакуль… Пакуль…