Гід па выставе культавых цацак Vinyl toys show
29.09.2011 13:20
—
Новости Культуры
|
Гід па выставе культавых цацак Vinyl toys show Як цацкі для дарослых спрыяюць сублімацыі творчай энергіі, мы раскажам напярэдадні адкрыцця ў Мінску выставы Vinyl Toys Show.
Такія цацкі для дарослых – таксама прадмет атрымання асалоды. Збольшага, вядома, не сексуальнага, а мастацкага характару. Urban Vinyl (інакш – вінілавыя цацкі) на сёння – адзін з самых дэмакратычных відаў сучаснага арту. "Вініл" робяць і размалёўваюць як дызайнеры з сусветнымі імёнамі, так і простыя смяротныя. 30 верасня ў Мінску адкрыецца, а пасля цягам кастрычніка з’ездзіць у Гомель і Віцебск двухдзённая выстава VINYL TOYS SHOW. За гэты час любы ахвотны можа размаляваць цацку і даслаць да ўдзелу ў конкурсе на Лепшы дызайн VINYL TOYS. Усе падрабязнасці пра выставу і ўдзел у конкурсе Ніжэй знойдзеце невялікія гіды: адзін – па сусветнай гісторыі "вінілаў", другі – па фрагментах беларускай выставы Vinyl Toys Show. Гульня ў класікі Як і ўсё добрае ў гэтым свеце, дызайнерскія вінілавыя цацкі прыйшлі да нас з Азіі. …Напрыканцы 1990-х выпускнік ганконгскага Інстытута дызайнераў Майкл Лаў (Michael Lau) пачынаў актыўна шукаць сябе. Ілюстрацыі, дызайн, афармленне вітрын, рэклама – стандартны набор выпускніка творчай ВНУ, але ён толькі цешыць (грошы ёсць), а не грэе (творчасці няма). "Для душы" Майкл рабіў вінілавыя цацкі і дарыў іх сябрам. Сябры яму і падказалі: "Твае “вінілы” могуць зрабіцца тваім бізнесам". Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як цацкі для дарослых спрыяюць сублімацыі творчай энергіі, мы раскажам напярэдадні адкрыцця ў Мінску выставы Vinyl Toys Show. Такія цацкі для дарослых – таксама прадмет... |
|