З’езд Саюза беларускіх пісьменнікаў пройдзе ў снежні. 21.by

З’езд Саюза беларускіх пісьменнікаў пройдзе ў снежні

12.10.2011 15:22 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Чарговы з’езд Саюза беларускіх пісьменнікаў пройдзе ў снежні 2011 года. Рашэнне аб гэтым было прынята 10 кастрычніка на паседжанні Рады СБП.

Прызначаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні пісьменніцкага форума. У аргкамітэт увайшлі: Алесь Пашкевіч (старшыня аргкамітэта), Эдуард Акулін, Барыс Пятровіч, Рыгор Сітніца, Міхась Скобла.

На паседжанні Рады СБП таксама былі разглежданы кандыдатуры з сябры пісьменніцкага саюзу. Па выніках таемнага галасавання ў сябры Саюза пісьменнікаў былі прынятыя:

Уладзіслаў Ахроменка нарадзіўся 29.01.1965 у Гомелі. Празаік, кінасцэнарыст, драматург. Жыве ў Мінску і Чарнігаве.

Віктар Дашук нарадзіўся 16.09.1938 у в. Валокі Хойніцкага р-на Гомельскай вобл. Празаік, нарысіст, кінарэжысёр-дакументаліст. Жыве ў Мінску.

Сяргей Егарэйчанка нарадзіўся 17.10.1988 у Мінску. Скончыў гістфак БДУ. Празаік. Жыве ў Нясвіжы.

Марат Гірко нарадзіўся 06.02.1934 у м. Смалявічы Мінскай вобласці. Паэт. Жыве ў Мінску.

Людміла Завея нарадзілася 4.11.1955 у п. Руднік Джэзказганскага раёна Карагандзінскай вобласці. Паэтка. Жыве ў Мінску.

Уладзімір Мароз нарадзіўся ў чэрвені 1953 года ў м. Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Паэт, празаік. Жыве ў Мінску.

Аляксандр Фядута нарадзіўся 3.11.1964 у Гродна. Літаратуразнавец, эсэіст. Жыве ў Мінску.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговы з’езд Саюза беларускіх пісьменнікаў пройдзе ў снежні 2011 года.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика