28 кастрычніка Павел Латушка правядзе шэраг сустрэч у Маскве. 21.by

28 кастрычніка Павел Латушка правядзе шэраг сустрэч у Маскве

28.10.2011 10:34 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

28 кастрычніка Павел Латушка правядзе шэраг сустрэч у Маскве


28 кастрычніка міністр культуры Беларусі Павел Латушка наведае Маскву.

Падчас рабочай паездкі адбудзецца сустрэча і перамовы з міністрам культуры Расіі Аляксандрам Аўдзеевым. У ходзе перамоў будуць абмеркаваны пытанні двухбаковага беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў сферы культуры, узгадненне рэалізацыі сумесных беларуска-расійскіх праектаў у сферы культуры на працягу 2012 года.

Таксама запланавана сустрэча міністра культуры Беларусі з кіраўніцтвам Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД. З кіраўніўніцтвам Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі плануецца абмеркаваць магчымасць рэалізацыі сумесных выставачных праектаў.

Запланаваны таксама ўдзел міністра культуры Беларусі ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця пасля рэстаўрацыі Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра Расіі.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 кастрычніка міністр культуры Беларусі Павел Латушка наведае Маскву. Падчас рабочай паездкі адбудзецца сустрэча і перамовы з міністрам культуры Расіі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика