Дні культуры Беларусі пройдуць у Турцыі. 21.by

Дні культуры Беларусі пройдуць у Турцыі

03.11.2011 10:58 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дні культуры Беларусі пройдуць у Турцыі


2 лістапада ў Мінску адбылася рабочая сустрэча міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі з міністрам культуры і турызму Турцыі Эртурулам Гюнаем, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі.

У ходзе перамоваў абмеркаваны пытанні двухбаковага беларуска-турэцкага супрацоўніцтва ў сферы кінематаграфіі, адукацыі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні Дзён культуры Беларусі ў Турцыі.
 
Асаблівая ўвага была нададзена пытанням двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы кінематаграфіі. Суразмоўцы таксама абмеркавалі магчымасці выкарыстання турэцкім бокам кінатэхналагічных паслуг і студыйных магчымасцяў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.

Міністр культуры і турызму Турцыі падтрымаў ініцыятыву беларускага боку аб супрацоўніцтве з вядучымі навучальнымі ўстановамі сферы культуры Турцыі па пытаннях аказання садзейнічання ў арганізацыі стажыровак (навучання) студэнтаў беларускіх ВНУ сферы культуры і мастацтва.
 
Улічваючы існуючую зацікаўленасць бакоў да далейшага ўмацавання беларуска-турэцкага культурнага супрацоўніцтва, суразмоўцы пацвердзілі неабходнасць яго развіцця па шырокім спектры двухбаковых адносін у сферы культуры.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 лістапада ў Мінску адбылася рабочая сустрэча міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі з міністрам культуры і турызму Турцыі Эртурулам Гюнаем, паведамляе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика