У Віцебску адкрылася выстава Сяргея Чарціліна “Nature Morte”. 21.by

У Віцебску адкрылася выстава Сяргея Чарціліна “Nature Morte”

03.11.2011 17:50 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Віцебску адкрылася выстава Сяргея Чарціліна “Nature Morte”


2 лістапада ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адкрылася выстава “Nature Morte” мастака Сяргея Чарціліна, які зараз жыве ў Мінску, але шмат чым звязаны з Віцебскам.



Спадар Чарцілін вучыўся на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Павітаць свайго вучня, а цяпер сябра Беларускага саюза мастакоў прыйшло шмат выкладчыкаў ВДУ.

Экспазіцыя “Nature Morte” з большага складаецца з нацюрмортаў, выкананых у тэхніцы фактурнага жывапісу, што і абумовіла назву. Цікава, што ў мінулым годзе адну з такіх карцін у Сяргея набылі Уладзімір Праснякоў і Наталля Падольская. Другая частка назвы ў Сяргея Чарціліна звязваецца з цяжкай аперацыяй, якую нядаўна перанёс мастак, падчас якой ён пабываў у стане клінічнай смерці.

Аўтар выставы здзіўляў не толькі сваімі мастацкімі здольнасцямі, але і музычнымі — гасцей ён сустракаў з электрагітарай у руках пры падтрымцы двух музыкаў з гурта “Зорка”. 












 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 лістапада ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адкрылася выстава “Nature Morte” мастака Сяргея Чарціліна, які зараз жыве ў Мінску, але шмат чым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика