“Калі б Кім не памёр – тэракт 11 верасня ў Амерыцы не здарыўся б...”. 21.by

“Калі б Кім не памёр – тэракт 11 верасня ў Амерыцы не здарыўся б...”

09.11.2011 12:32 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Калі б Кім не памёр – тэракт 11 верасня ў Амерыцы не здарыўся б...”

  • Глеб ЛАБАДЗЕНКА, TUT.BY

Так у пераносным сэнсе ацэньвае асобу Кіма Хадзеева культуролаг Юлія Чарняўская. Публічную лекцыю “Прарок у Айчыне” з цыклу “Urbi et Orbi” (“Гораду і Свету”) спадарыня Юлія прачытае для Вас 11 лістапада, у гэтую пятніцу.

Калі вы пагугліце, хто такі Кім Хадзееў – знойдзеце шмат спасылак, але так і не зразумееце гэта. Чалавек, які ў 19 гадоў (1948 год) заклікаў забіць Сталіна. Два зняволенні. Каласальная самаадукацыя. Ягоная кватэра на вуліцы Кісялёва праз некалькі дзесяцігоддзяў сталася цэнтрам інтэлектуальнага жыцця Мінска – тут шукалі глыток паветра ўсе, каму было недастаткова атмасферы таго часу. Кім Хадзееў так і не стаў ані кандыдатам, ані доктарам навук – бо не імкнуўся да гэтага. Але ён надыктаваў 52 дысертацыі, у тым ліку 8 доктарскіх – на 17 палярных тэмаў, ад філалогіі да медыцыны. Ён як Сакрат – замест пісання больш любіў прамаўляць. За ўсё жыццё меў пад сваім імем 1 выступ на тэлебачанні і 1 публікацыю ў прэсе. Але ягоная спадчына – некалькі пакаленняў беларускіх інтэлектуалаў – непараўнальна большая за артыкулы і кнігі. Мудрэйшыя ганарацца тым, што іх “зрабіў Кім”, іншыя не прызнаюцца – хоць так і было.
 
У 1990-х гадах новыя беларускія чыноўнікі звярнуліся да Хадзеева па дапамогу ў пытаннях эканомікі і дзяржаўнай палітыкі. Кім выканаў замову – але ягоныя ідэі так і не былі рэалізаваныя. У 2001 годзе Кім Хадзееў памёр ад рака лёгкіх.
 
Адная з найбліжэйшых сябровак Кіма Хадзеева, культуролаг Юлія Чарняўская ў гэтую пятніцу, 11 лістапада прачытае ўнікальную лекцыю “Прарок у Айчыне” ў галерэі Шчамялёва (Ракасоўскага, 49, пачатак 18.30). Уваход вольны – спяшайцеся быць!

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так у пераносным сэнсе ацэньвае асобу Кіма Хадзеева культуролаг Юлія Чарняўская. Публічную лекцыю “Прарок у Айчыне” з цыклу “Urbi et Orbi” (“Гораду і Свету”)...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика