У Магілёве пакажуць ключ апошняга караля Рэчы Паспалітай і шаблю-касцюшкоўку. 21.by

У Магілёве пакажуць ключ апошняга караля Рэчы Паспалітай і шаблю-касцюшкоўку

09.11.2011 13:20 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Магілёве пакажуць ключ апошняга караля Рэчы Паспалітай і шаблю-касцюшкоўку

mycity.by
11 лістапада ў Музеі гісторыі Магілёва (Ратуша) адбудзецца прэзентацыя ўнікальных экспанатаў (а 16-й гадзіне).

"Па-першае, мы прадставім вялікі і надзвычай прыгожы макет старажытнага Магілёва, памеры якога ўражваюць - два метры сорак санцыметраў на метар восемдзесят, - распавядае дырэктар музея Аляксей Бацюкоў. - Па-другое, будзе некалькі цікавых гістарычных дыярам, магілёўцы ўбачаць габелен з выявай Магілёва XVIII ст., а таксама - некалькі ўнікальных рэчаў, якія мы набылі ў прыватных калекцыянераў".

Музей падрыхтаваў сапраўды шыкоўны падарунак усім аматарам нашай даўніны. Па-першае, унікальны макет, які прэзентуе Магілёў часоў "Хронікі" Сурты і Трубніцкага. Зрабіў гэты макет наш вядомы мастак Базыль Камароў. Цікавы яго выраб найперш гістарычнымі падрабязнасцямі. Па-словах Аляксея Бацюкова, на макеце будзе паказаны замак, а таксама — так званая другая лінія абароны, якая ўключае ў сябе тэрыторыю цяперашняга Магілёва прыкладна ад берага Дняпра па абласны Тэатр драмы.

Будуць таксама дзве дыярамы. На першай - Гандлёвая плошча (сучасная Савецкая) часоў пабудовы Ратушы. Дарэчы, на дыяраме Ратуша будзе без вежы - мастак зафіксаваў яе, так бы мовіць, у працэсе будаўніцтва. Другая дыярама - цэхавы экзамен. На ёй - тыповая прастора магілёўскага цэха шабельнікаў. "Там можна ўбачыць пакупнікоў, майстра і падмайстра, які здае экзамен на выраб нейкага прадмета", - распавядае Аляксей Мікалаевіч.  





Сярод экспанатаў - таксама і 2-мятровы габелен, зроблены магілёўскай мастачкай Марынай Несцярук. На габелене - выява Магілёва XVIII ст. з гравюры, надрукаванай у нямецкай кнізе. "Гэты габелен будзе вісець у Войтаўскай зале, на другім паверсе музея, - удакладняе наш суразмоўца. — Там, дзе размешчаны партрэты каралёў Рэчы Паспалітай".

Дамінантамі выставы, аднак, з’яўляюцца іншыя рэчы. Магілёўцам пакажуць шаблю-касцюшкоўку, якую музей не так даўно набыў у аднаго магілёўца. Апошні, дарэчы, выцягнуў яе з Дняпра - лавіў шчупака, а злавіў рарытэтную зброю канца XVIII ст. З такімі "цацкамі" шляхта змагалася за Канстытуцыю 3 мая. Цікава, што касцюшкоўку знайшлі менавіта на Магілёўшчыне, бо паўстанне на тэрыторыі нашага рэгіёна асабліва не было распаўсюджана.



Другі здабытак не менш, а, можа, і больш каштоўны - камергерскі ключ апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ім карыстаўся кароль, магчыма, адчыняючы свой кабінет. Як гэты ключ патрапіў на Магілёўшчыну - невядома. Хутчэй за ўсё, яго "ўзяў" рускі салдат і пакінуў сваім нашчадкам. Вядома, што палац "апошняга Пяста", як называлі сучаснікі Панятоўскага, быў разрабаваны. Дзякуючы лёсу, аднак, камергерскі ключ захаваўся і дайшоў да нашага часу.






 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 лістапада ў музеі гісторыі Магілёва (Ратуша) адбудзецца прэзентацыя ўнікальных экспанатаў (а 16-й гадзіне). "Па-першае, мы прадставім вялікі і надзвычай прыгожы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика