Незавершаны санет…
10.12.2011
—
Новости Культуры
|
«Блакітны санет» — так назвалі выставу, прысвечаную 120-годдзю Максіма Багдановіча, якая адкрылася ў Гродзенскай гарадской выставачнай зале. На працягу года мастакі горада, у якім прайшлі першыя дзіцячыя гады паэта, натхняліся яго творчасцю, ствараючы мастацкія працы, сугучныя санетам паэта, у розных жанрах і тэхніках. Аляксандр Сільвановіч і Вікторыя Ільіна — жывапісныя, Валянці-на Шоба і Юрый Якавенка — графічныя, Уладзімір Панцялееў — скульптурныя. Ганаровымі гасцямі выставы былі намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Ірына Сенчанкава, Генеральны консул Літоўскай Рэспублікі ў Гродна Аушра Чэрнявічэне, Генеральны консул Рэспублікі Польшчы Анджэй Хадкевіч. Выстава «Вытокі геніяльнасці», на якой прадстаўлены творы мінскіх мастакоў, працуе ў гродзенскім музеі Максіма Багдановіча. Тут, дарэчы, захавалася нямала ўнікальных экспанатаў — рэчаў з кватэры Багдановічаў. Менавіта ў Гродне сям’я правяла свае найбольш шчаслівыя часы, тут яе напаткала і вялікая трагедыя — смерць маці Максіма Марыі Апанасаўны, якая пахавана на гродзенскіх могілках. Сябры гродзенскай арганізацыі Беларускага саюза мастакоў ладзяць у музеі вечарыну, прысвечаную паэту. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне адкрылася выстава да 120-годдзя Максіма Багдановіча
|
|