Драмтэатр імя Якуба Коласа паставіў першы мабільны спектакль. 21.by

Драмтэатр імя Якуба Коласа паставіў першы мабільны спектакль

11.12.2011 02:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Драмтэатр імя Якуба Коласа паставіў першы мабільны спектакль


У драмтэатры імя Якуба Коласа адбылася прэм’ера спектакля для маленькіх гледачоў “Як воўк мамай быў”. Заслужаны артыст Беларусі Вячаслаў Грушоў паставіў яго па матывах папулярнага савецкага “мульціка” “Воўк і цяля”.

Мультфільм жа ў сваю чаргу быў зняты па матывах казкі Міхала Ліпскерава “Як воўк цяляці мамай быў”. Гэта жартаўлівая гісторыя пра ваўка, які цяля не з’еў, а ўсынавіў. Адкормліваў-адкормліваў яго, а потым прывязаўся, як да роднага. Ліса і кабан хацелі з’есці цяля, але воўк прасіў іх пачакаць. Дачакаліся. Цялятка вымахала ў здаровага быка, і тады ўжо крыўдзіцелям мала не паказалася. А ваўка ён ласкава зваў “папаней”…

Спектакль атрымаўся вельмі відовішчным і вясёлым – тут ёсць не толькі песні і танцы, але і гульні з гледачамі. І нават “фізкультхвілінкі” – рэжысёр улічыў тое, што дзятва доўга ўседзіць на месцы не можа.

А дэкарацыі да спектакля зрабілі такімі, каб, пры патрэбе, іх можна было б лёгка перасоўваць. Таму гэта праца коласаўцаў стане іхнім першым мабільным спектаклем – яго можна будзе ставіць не толькі на вялікай або камернай сцэне тэатра, але і выязджаць з ім у дзіцячыя садкі.

У рэпертуары віцебскага драматычнага тэатра таксама ёсць яшчэ некалькі пастановак для дзяцей – казка “Шышок” і музычная казка “Вядзьмарка і Дыназаўрык”. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У драмтэатры імя Якуба Коласа адбылася прэм’ера спектакля для маленькіх гледачоў “Як воўк мамай быў”. Заслужаны артыст Беларусі Вячаслаў Грушоў паставіў яго па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика