На ўдачу ўзяўся за пяро...
30.12.2011
—
Новости Культуры
|
Былы дырэктар Бабруйскага гарбарнага камбіната Міхаіл Кузьміч нечакана праявіў сябе на паэтычнай ніве Кузьміч родам з вёскі Любанічы Карэліцкага раёна. Пасля вучобы ў Мінскім інстытуце народнай гаспадаркі працаваў на Гродзенскім гарбарным заводзе, быў яго дырэктарам. Затым узначальваў такое ж прадпрыемства ў Нарве, а пасля — Бабруйскі гарбарны камбінат. Мясцовыя ўлады збіраліся закрыць прадпрыемства ў сувязі з яго шкодным ўздзеяннем на навакольнае асяроддзе. І новаму дырэктару давялося абнаўляць вытворчасць і ўдасканальваць тэхналогію. Менавіта Кузьміч з’явіўся ініцыятарам будаўніцтва жылля для сваіх работнікаў гаспадарчым спосабам і разгарнуў падсобную гаспадарку. Праз колькі часу камбінат — лепшы ў сваёй галіне, неаднойчы прызнаваўся пераможцам усесаюзнага спаборніцтва, а яго дырэктар — кавалер ордэна «Знак Пашаны» і іншых узнагарод... Звыш двух дзясяткаў гадоў Кузьміч аддаў дырэктарскай пасадзе. І амаль столькі ж — на заслужаным адпачынку. Чалавек дзейны, такім і застаецца: узначальвае клуб «Кіраўнік» пры Бабруйскай гарадской асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. Шмат увагі надае галоўнаму занятку, але ёсць у яго і яшчэ адно захапленне — вершаскладанне. Нядаўна Кузьміч парадаваў цэлай вершаванай паэмай «Дзед Базыль», якую выдаў асобнай, больш за трыста старонак, кнігай. Што ў творы? Яго радаслоўная, галоўнай дзеючай асобай выступае дзед Базыль — Васіль Фёдаравіч Шымка, чалавек глыбокай унутранай сілы, які столькі перанёс, што і на пяцярых хапіла б... Дзед Базыль — удзельнік руска-турэцкай вайны, герой баёў на Шыпкінскім перавале. Там ён уратаваў жыццё высокаму чыну, на якога раптоўна напалі туркі... Вярнуўся ў Любанічы. Займеў сям’ю, чатырох дзяцей. Раптам памірае жонка... Праз колькі гадоў вырашыў паспрабаваць сямейнага шчасця яшчэ раз... Пачалася Першая сусветная вайна. Давялося пакідаць абжытае месца. У Мінску на вакзале — музыка, конны строй: генерал, якога некалі выратаваў Базыль, ехаў на фронт! «Мой выратавальнік! — абняў яго генерал, даў грошай, распарадзіўся рассадзіць па вагонах любанічан. Шымка трымаў курс на хлебны Арэнбург. У горадзе Абдуліна перакваліфікаваўся ў чыгуначніка, працаваў памочнікам машыніста. А тут — рэвалюцыя, супрацьстаянне белых і чырвоных. Калчак ірваўся да Омска. Услед ішоў эшалон з золатам. Шымка, прыкінуўшыся абходчыкам, умудрыўся адзін вагон з золатам адчапіць... Каб не выпрабоўваць лёс, Базыль скочыў у цягнік, які праходзіў міма, і закапаўся у вугаль... Спадарожным транспартам дабраўся ўрэшце рэшт на радзіму. Памёр у 1931 годзе, на восьмым дзясятку гадоў. Пакінуў вялікую сям’ю — дзесяць дзяцей, шмат унукаў... Дык адкуль у дзядулі сілы браліся? Ад старонкі роднай, Раніцы роснай, Ад палёў багатых, Воблакаў калматых... Паэма — своеасаблівы гімн пакаленню продкаў. Яе прэзентацыя адбылася нядаўна ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна горада Бабруйска. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы дырэктар Бабруйскага гарбарнага выдаў кнiгу вершаў
|
|