СБП абвяшчае конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”. 21.by

СБП абвяшчае конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”

19.01.2012 20:46 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


СБПСаюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”.

Гэты год выдаўся на дзіва багатым на юбілеі класікаў беларускай літаратуры: у 2012-м споўніцца 200 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Багрыма, 130 — Якуба Коласа і Янкі Купалы, 125 — Алеся Гаруна і Цішкі Гартнага, 100 — Максіма Танка, 95 — Янкі Брыля, 75 — Міхася Стральцова... Славутым юбілярам Саюз беларускіх пісьменнікаў і прысвячае гэты конкурс .

Да ўдзелу ў літаратурным спаборніцтве прымаюцца:

• Празаічныя творы
• Паэзія
• Драматургія
• Літаратурная крытыка
• Пераклады мастацкіх тэкстаў на беларускую мову
• Пераклады твораў беларускіх пісьменнікаў на рускую мову

Узяць удзел у конкурсе могуць пісьменнікі, літаратурныя крытыкі і перакладчыкі, не старэйшыя за 35 гадоў.

Тэксты на конкурс можна дасылаць да 1 траўня на адрас sbp@lit-bel.org, абавязкова (!) пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. У лісце мусіць быць інфармацыя пра імя, прозвішча, дату нараджэння ўдзельнікаў, іх кантактныя нумары тэлефонаў і e-mail.

У журы конкурса “Экслібрыс” увайшлі Эдуард Акулін, Ірына Багдановіч, Аксана Данільчык, Віктар Жыбуль, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч.

Па выніках літаратурнага конкурсу будзе праведзена вечарына ўзнагароджвання пераможцаў. Творы фіналістаў будуць надрукаваныя ў часопісе “Дзеяслоў” і газеце “Літаратурная Беларусь”, іх аўтары атрымаюць магчымасць наведаць літаратурныя майстар-класы, якія правядуць вядомыя беларускія пісьменнікі. Па сканчэнні конкурсу пры СБП пачне працаваць Школа маладых літаратараў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика