На першае месца ў жыцці беларусы ставяць сям'ю. 21.by

На першае месца ў жыцці беларусы ставяць сям'ю

27.01.2012 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На першае месца ў жыцці беларусы ставяць сям'ю.

Міжнацыянальны і міжканфесійны мір — неад’емны складнік сацыяльнай стабільнасці ў нашай краіне. І адна справа — жыць сённяшнім днём і спадзявацца, што нехта будзе гарантам дабрабыту, зусім іншая — самім яго ствараць і кожны дзень працаваць на агульны здабытак. Прыкладна такім тэзісам можна абагульніць сказанае на пасяджэнні калегіі апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

Пераконваць у гэтым нікога не прыходзіцца. Жыць у спагадзе — у крыві беларусаў. Як і толькі самому несці адказнасць за ўсё, што робіш, а свайго суседа лічыць не менш блізкім, чым родзіча. Такія рысы спрадвеку фарміраваліся ў менталітэце карэннага этнасу. Цікавыя даныя ў сувязі з гэтым прывёў сацыёлаг Ігар Катляроў. Рэспандэнтам было прапанавана адказаць на пытанне, што ім дапамагае пераадольваць цяжкасці жыцця. Грамадзяне Беларусі такім чынам расставілі акцэнты: на першым месцы — сям’я, на другім — сябры, на трэцім — грошы, на чацвёртым — жыццёвы вопыт, на пятым — вера ў Бога... Беларусы і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей, што жывуць у нашай краіне (а іх, згодна з апошнім перапісам, 140), ідуць шляхам духоўнасці. Як сведчаць апублікаваныя даныя сацыялагічнага даследавання, праведзенага аналітычным цэнтрам Есоом, сёння да веруючых людзей сябе прылічылі больш за 73 працэнты нашых суайчыннікаў. — Гэта права-слаўныя, каталікі, пратэстанты, мусульмане, іўдзеі і іншыя. Аднак за гэтымі лічбамі — штодзённы клопат пра тое, каб усе яны жылі ў міры і згодзе. Найперш, з боку дзяржавы.Падводзячы вынікі дзейнасці мінулага года, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка адзначыў узрослую эфектыўнасць адносін дзяржавы, рэлігійных арганізацый і нацыянальных супольнасцей. Летась супрацоўнікі апарата ўпаўнаважанага прынялі ўдзел у абмеркаванні праекта закона краіны “Аб альтэрнатыўнай службе”, выступілі з прапановай вызваліць ад падаткаабкладання ахвяраванні на ўзвядзенне культавых будынкаў рэлігійных канфесій, што знайшло потым адлюстраванне ў заканадаўстве. Нарэшце, былі зацверджаны парадак, умовы, змест і формы ўзаемадзеяння рэлігійных арганізацый з установамі адукацыі ў выхаванні падрастаючага пакалення.Свой плён мае супрацоўніцтва паміж нашай краінай і Святым Прастолам, адзначыў Леанід Гуляка. “Органамі па справах рэлігій і нацыянальнасцей надзяляецца значная ўвага зямельнаму пытанню, — сказаў ён. — Летась для ўзвядзення культавых будынкаў было выдзелена 39 зямельных участкаў. Але ёсць выпадкі зацягвання будаўніцтва храмаў, існуюць праблемы з добраўпарадкаваннем храмавых і могілкавых тэрыторый. Многімі прыходамі не аформлены дакументы на карыстанне зямлёй. Хвалююць і праблемы захавання культавых аб’ектаў, занесеных у спіс гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны. На жаль, ёсць выпадкі, калі абшчыны без афармлення патрэбных дакументаў умацоўваюць дах, канструкцыі сцен сучаснымі матэрыяламі. Кожны дзень ідзе барацьба з дзейнасцю незарэгістраваных рэлігійных арганізацый, якія неафіцыйна праводзяць семінары і канферэнцыі на тэмы славянства, духоўнасці, адраджэння і іншыя”. На працягу некалькіх гадоў нявырашаным застаецца пытанне забеспячэння каталіцкіх прыходаў ксяндзамі з ліку грамадзян Беларусі. Сёння з 428 каталіцкіх свяшчэннаслужыцеляў 151 — грамадзяне іншых дзяржаў, у асноўным Польшчы. “Больш эфектыўнай у плане падрыхтоўкі кадраў павінна стаць работа і духоўных устаноў, — адзначыў Леанід Паўлавіч. — Каталіцкі свяшчэннаслужыцель павінен умець весці служэнне на дзяржаўных мовах краіны”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міжнацыянальны і міжканфесійны мір — неад’емны складнік сацыяльнай стабільнасці ў нашай краіне.  
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика