27 студзеня адкрываецца праект "Нясвіж — культурная сталіца"
27.01.2012 09:32
—
Новости Культуры
|
27 студзеня адкрываецца праект "Нясвіж — культурная сталіца" 27 студзеня адбудзецца цырымонія афіцыйнага адкрыцця праекта "Нясвіж — культурная сталіца Беларусі 2012 года", паведаміла "Р" прэс-сакратар Міністэрства культуры Ганна Смольская. Удзел ва ўрачыстасці, якая пройдзе ў гарадской Ратушы, прымуць Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль "Харошкі", заслужаныя аматарскія калектывы краіны, ансамбль старадаўняй беларускай музыкі "Пастараль" Дзяржынскай дзіцячай школы мастацтваў і тэатр імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага цэнтра культуры і адпачынку.
У гэты ж дзень у тэатральнай зале палацавага ансамбля Радзівілаў адбудзецца оперны канцэрт, у раённай бібліятэцы прэзентуюць кніжную выстаўку, а ў цэнтры культуры выступяць лепшыя прафесійныя і аматарскія артысты. На працягу года ў ходзе акцыі "Нясвіж — культурная сталіца Беларусі 2012 года" будуць прадстаўлены многія цікавыя творчыя праекты. Галоўнай падзеяй стане афіцыйнае адкрыццё палацавага ансамбля Радзівілаў XVI—XVIII стагоддзяў. У старажытным горадзе ўпершыню ў нашай краіне пройдуць тэатральны форум прафе-сійных тэатраў з паказам спектакляў, звязаных з гісторыяй роду Радзівілаў, і міжнародны семінар ЮНЕСКА з удзелам вядучых экспертаў у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны з розных краін. Рэспубліканская акцыя "Культурная сталіца года" рэалізуецца па ініцыятыве Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Правядзенне яе спрыяе больш актыўнай і шырокай прэзентацыі культурнай самабытнасці Беларусі, развіццю і папулярызацыі традыцый і дасягненняў нацыя-нальнай культуры, стварэнню праз сферу культуры ўмоў сацыяльна-эканамічнага развіцця гарадоў і рэгіёнаў, павышэнню іх турыстычнай прывабнасці. Нясвіж стаў трэцім горадам, які атрымаў ганаровы статус культурнай сталіцы Беларусі. У 2010 годзе ім быў адзначаны Полацк, у 2011-м — Гомель. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 студзеня адбудзецца цырымонія афіцыйнага адкрыцця праекта "Нясвіж — культурная сталіца Беларусі 2012 года", паведаміла "Р" прэс-сакратар Міністэрства культуры...
|
|