Абвешчаны шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца
07.02.2012 18:56
—
Новости Культуры
|
Абвешчаны шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца Кнігі шасці празаікаў трапілі ў шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца. Пра гэта стала вядома падчас прэс-канферэнцыі, якая адбылася 7 лютага на сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтру.
У шорт-ліст прэміі трапілі кнігі 6 празаікаў, а менавіта (у алфавітным парадку): 1. Уладзіслаў Ахроменка “Тэорыя змовы” (Мінск: Логвінаў) 2. Альгерд Бахарэвіч “Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча” (Радыё "Свабода", серыя “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе”) 3. Павал Касцюкевіч “Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту” (Мінск: Логвінаў) 4. Артур Клінаў “Шалом: ваенны раман” (Мінск: Логвінаў, серыя “Кнігарня “Нашай Нівы”) 5. Аляксандар Лукашук “След матылька. Освальд у Мінску” (Радыё "Свабода", серыя “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе”) 6. Андрэй Федарэнка “Мяжа” (Мінск: Літаратура і Мастацтва, серыя “Лімаўскі фальварак”) У мерапрыемстве бралі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка, дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Радца Пасланнік Пётр Казакевіч, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч. Найбліжэйшыя мерапрыемствы вакол 12 намінантаў прэміі Гедройца адбудуцца ў межах Мінскага кніжнага кірмаша (“БелЭкспа”, вул. Янкі Купалы, 27) на стэндзе выдавецтва “Логвінаў”: 8 лютага а 18.00 – аўтограф-сесія рамана Віктара Карамазава “Мастак і парабкі” 9 лютага а 18.00 – аўтограф-сесія рамана Уладзіслава Ахроменкі “Тэорыя змовы” 11 лютага а 15.00 – аўтограф-сесія кнігі Паўла Касцюкевіча “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца была заснаваная напрыканцы снежня 2011 года і ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове на папяровым або электронным носьбітах. Заснавальнікі прэміі – Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, РГА "Беларускі ПЭН-Цэнтр", ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і польска-беларускае прадпрыемства ЗАТ “Сомбелбанк”. Ганараванне лаўрэата-2011 адбудзецца 3 сакавіка 2012 г. у Міжнародны дзень пісьменніка ў Мінску. Журы прэміі: Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Уладзімір Арлоў, Валянцін Акудовіч, Людміла Рублеўская, Маргарыта Аляшкевіч, Адам Паморскі, Пётр Казакевіч, Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы). Мэты прэміі: - ушанаваць памяць Ежы Гедройца (Jerzy Gedroyc) (1906-2000) – публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара парыжскага грамадска-палітычнага часопіса "Kultura" на польскай мове. Ежы Гедройц нарадзіўся ў 1906 годзе ў Мінску і ў сваёй культурнай дзейнасці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай; - паспрыяць паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры; - папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру ў Беларусі і Польшчы; - падтрымаць актуальных беларускіх пісьменнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень. Усе навіны Літаратурнай прэміі Гедройца – Мяркуецца, што Літаратурная прэмія Гедройца стане штогадовай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кнігі шасці празаікаў трапілі ў шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца. Пра гэта стала вядома падчас прэс-канферэнцыі, якая адбылася 7 лютага на сядзібе Беларускага...
|
|