"Будзьма беларусамі!" выдала першыя візы ў "Краіну цмокаў". 21.by

"Будзьма беларусамі!" выдала першыя візы ў "Краіну цмокаў"

02.03.2012 02:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Будзьма беларусамі!" выдала першыя візы ў "Краіну цмокаў"


Адмысловы "Цмок-тур", зладжаны грамадскай кампаніяй "Будзьма беларусамі!", адбыўся 1 сакавіка 2012 года ў сталічнай Галерэі "Ў". Госці маглі трапіць у культурную вандроўку толькі па запрашальніку-візе ў "Краіну цмокаў". Галоўнай падзеяй вечара стала прэзентацыя турыстычнага сімвала Беларусі, распрацаванага на падставе вобразаў старадаўняга беларускага цмока.

Гісторыя пошуку вобраза Беларусі пачалася ў 2008 годзе. Для кампаніі "Будзьма беларусамі" мастак Міхал Анемпадыстаў стварыў плакат, на якім было намалявана шмат вобразаў, і кожны мог знайсці нешта сваё, дарагое. Але адзінага сімвала, пазнавальнага ўсімі, не было. Пасля сацыялагічнага апытання разглядалі вобразы зубра і бусла, але неўзабаве ўзнік вобраз цмока - найцікавейшай асобы беларускай міфалогіі.

Цікава, што беларускі цмок з цягам часу набываў рысы людзей. Ён чысцюля, пераборлівы, нават сноб, можа наводзіць грамадскі парадак. Да таго ж сёння вобраз цмока ў трэндзе, ён цікавы розным пакаленням, - адзначалі арганізатары прэзентацыі.

Разынкай імпрэзы стаў новы ролік “Краіна Цмокаў. Малюем разам”.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адмысловы "Цмок-тур", зладжаны грамадскай кампаніяй "Будзьма беларусамі!", адбыўся 1 сакавіка 2012 года ў сталічнай Галерэі "Ў". Госці маглі трапіць у культурную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика