“Гародня з мовай” – пятая гарадзенская дыктоўка адбудзецца 24 сакавіка. 21.by

“Гародня з мовай” – пятая гарадзенская дыктоўка адбудзецца 24 сакавіка

20.03.2012 10:34 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Гародня з мовай” – пятая гарадзенская дыктоўка адбудзецца 24 сакавіка

Твой стыль
Для дыктоўкі будзе абраны адзін з вершаваных тэкстаў Ларысы Геніюш, які прачытае Генадзь Бураўкін.
 
Як звычайна, напісанне агульнанацыянальнай дыктоўкі ў Гродне будзе спалучана з культурнымі імпрэзамі, салодкім пачастункам і невялічкімі прэзентамі для ўсіх удзельнікаў. Гэтым разам пасля дыктоўкі гродзенцаў чакае выступ Алеся Камоцкага і прэзентацыя двух апошніх выданняў выдавецкай ініцыятывы “Гарадзенская бібліятэка”. Кнігу ”Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы” “Ларыса Геніюш.

Лісты з Зэльвы” (ліставанні паэткі - 420 лістоў, 366 з якіх публікуюцца ўпершыню,) прадставіць укладальнік Міхась Скобла. Сяргей Шапран прэзентуе кнігу “Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў” – невядомыя раней творы пісьменніка, нататнікі за 1957 – 1972 гады – матэрыялы гродзенскага перыяду жыцця Быкава, што захоўваюцца ў малодшага сына пісьменніка.

Дыктоўка распачнецца ў 14 гадзін па адрасе: вул.Будзёнага 48а, зала ва ўнутраным дворыку. Арганізатары імпрэзы – выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” і Таварыства Беларускай школы – абяцаюць мілую сяброўскую атмасферу і торт для ўсіх прысутных. Запрашаем усіх! Будзьма з мовай!
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для дыктоўкі будзе абраны адзін з вершаваных тэкстаў Ларысы Геніюш, які прачытае Генадзь Бураўкін.   Як звычайна, напісанне агульнанацыянальнай дыктоўкі ў Гродне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика