У Маладзечне да 130-годдзя Янкі Купалы будзе ўстаноўленая скульптура песняра
23.03.2012 17:06
—
Новости Культуры
|
У Маладзечне да 130-годдзя Янкі Купалы будзе ўстаноўленая скульптура песняра Да 130-годдзя нараджэння Янкі Купалы, якое адзначаецца сёлета 7 ліпеня, у Маладзечне будзе ўстаноўленая скульптура Янкі Купалы. Аўтар работы – скульптар Валяр’ян Янушкевіч.
Пра гэта расказаў сёння карэспандэнту “РГ” начальнік аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Рамановіч. З такой прапановай аддзела сёння пагадзіўся гарвыканкам на сваім пасяджэнні. Раней гэта скульптура планавалася да ўсталявання ў праграме “Дажынак-2011”, аднак з-за недастатковасці фінансавання праект вырашана было рэалізаваць у юбілейны купалаўскі год. Скульптура можа заняць сваё месца побач са школай № 1, якая носіць імя Янкі Купалы. Гарадскія ўлады разлічваюць на ўдзел у фінансаванні праекта мясцовага бізнэсу. У купалаўскія дні на Маладзечаншчыне, акрамя рэспубліканскага свята ў Вязынцы і раённага ў Яхімоўшчыне, жыхары і госці Вязынкі і Яхімоўшчыны правядуць святы гэтых вёсак. Вязынка - месца нараджэння народнага паэта Беларусі. У Яхімоўшчыне ж Янка Купала яшчэ маладым працаваў на бровары. У шэрагу мерапрыемстваў, якія ўхваліў Маладзечанскі гарвыканкам на сваім пасяджэнні, і выданне кнігі нашага земляка Рыгора Семашкевіча, прысвечанай Янку Купалу. Укладальнік выдання - Міхась Казлоўскі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 130-годдзя нараджэння Янкі Купалы, якое адзначаецца сёлета 7 ліпеня, у Маладзечне будзе ўстаноўленая скульптура Янкі Купалы. Аўтар работы – скульптар Валяр’ян...
|
|