Выстава "Зачынена на абед" адкрываецца ў галерэі "Універсітэт культуры". 21.by

Выстава "Зачынена на абед" адкрываецца ў галерэі "Універсітэт культуры"

03.04.2012 11:52 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выстава "Зачынена на абед" адкрываецца ў галерэі "Універсітэт культуры"


3 красавіка 2012 года ў 17.00 у мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адкрыецца выстава Ганны Сілівончык "Зачынена на абед".

Жывапіс Ганны Сілівончык спалучае жаночае какецтва і яркую дзіцячую непасрэднасць, яму аднолькава ўласцівы філасофскія хітраспляценні і шчырая эмацыянальнасць. Толькі з самых-самых свежых уражанняў, жывых пачуццяў, самых светлых і чыстых думак, неўсвядомленых мрояў, салодкіх мар, спакуслівых летуценняў, яскравых фантазій і насычаных вітамінамі фарбаў стварае мастачка свае карціны.

Выстава твораў Ганны Сілівончык размесціцца ў трох залах галерэі. Экспазіцыя такім чынам сімвалічна падзяляецца на першае, другое і дэсерт, дзе творы мастацтва пададзены як вытанчаныя стравы і раскошныя дэлікатэсы, найапетытнейшыя прысмакі, пікантныя закускі, смачнейшыя ласункі – сапраўднае задавальненне для гурмана.

Запрашаем і вас наведаць гэты “званы абед”, дзе, прыадкрываючы дзверы сваёй мастацкай кухні, аўтар падзеліцца з гледачамі рэцэптамі майстэрства і “кулінарнымі сакрэтамі”.





















Ганна Сілівончык нарадзілася ў 1980 г. у Гомелі. Скончыла Беларускі мастацкі ліцэй імя Ахрэмчыка і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці "станкавы жывапіс". З 2008 г. з'яўляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў. Удзельніца шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, мае каля дваццаці персанальных. У 2009 г. узнагароджана медалём "Талент і прызначэнне" Міжнароднага фонду міру і згоды. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, музеі сучаснага рускага мастацтва Джэрсі Сіці (ЗША), фондах Гомельскага палацава-паркавага ансамблю (Гомель, Беларусь), Елабужскім дзяржаўным музеі-запаведніку (Елабуга, Расія), прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, ЗША, Ізраіля, Германіі, Польшчы, Кітая.

Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры” знаходзiцца на пл. Кастрычніцкай, 1 (Палац Рэспублікі).
Гадзiны працы: 11.00 – 19.00, выхадныя: нядзеля, панядзелак.
Кантактны тэл.: 327-26-12

Выстава будзе працаваць з 3 красавіка па 17 красавіка 2012 года.
 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Запрашаем і вас наведаць гэты "званы абед", дзе, прыадкрываючы дзверы сваёй мастацкай кухні, аўтар падзеліцца з гледачамі рэцэптамі майстэрства і "кулінарнымі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика