Другое жыццё
21.04.2012
—
Новости Культуры
|
ПРАЦОЎНЫ дзень кіраўніка прыватнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Азярыцкі-Агра» Смалявіцкага раёна Ніны ЖАЛЯЗНОВАЙ распісаны літаральна па мінутах. Таму выкраіць час для размовы з карэспандэнтам ёй
— Наша гаспадарка не падобная на іншыя ў многіх адносінах, — адразу ж зазначыла Ніна Вікенцьеўна. — Па-першае, па сваім геаграфічным становішчы. Яна размешчана на скрыжаванні вельмі важных шляхоў зносін, а прыязджаючыя госці з далёкага і блізкага замежжа мяркуюць аб краіне па прыгажосці дбайна дагледжаных палёў, абліччы навакольных вёсак, гасціннасці іх жыхароў-вяскоўцаў. Таму трэба падтрымліваць усё ў належным стане. І мы стараемся гэта рабіць, каб у гасцей засталіся самыя найлепшыя ўражанні аб нашай прыгожай сінявокай Беларусі. Дарэчы, толькі за апошні год да нас наведваліся дэлегацыі больш як з паўтара дзясятка краін свету. На тэрыторыі гаспадаркі знаходзіцца Курган Славы — легендарнае гістарычнае месца, дзе падчас вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў праходзілі жорсткія баі. На нашых палях і па сённяшні дзень з зямлі нярэдка выворваюцца розныя боепрыпасы, а часам і астанкі загінуўшых байцоў. Ёсць і такая асаблівая адмеціна — менталітэт людзей, якія насяляюць 27 вёсак, што ўвайшлі ў склад прыватнага ўнітарнага прадпрыемства пасля аб’яднання пяці гаспадарак. Да нашай зямлі літаральна ўшчыльную падступае горад Мінск, які насамрэч паглынае працоўныя і зямельныя рэсурсы. Да таго ж гараджане часам з пагардай адносяцца да вяскоўцаў. Таму наша найпершая задача — узняць прэстыж такой патрэбнай і пачэснай сялянскай працы. Мы імкнёмся палепшыць умовы працы нашых рабочых і спецыялістаў, каб яны за сваю нялёгкую работу своечасова атрымлівалі дастойны заробак. За сакавік ён у сярэднім па гаспадарцы склаў 3,4 мільёна рублёў.
Менавіта ў нашай гаспадарцы летась нарыхтавана найбольшая колькасць травяных кармоў — па 33,9 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. А трактарыст-машыніст Юрый Тароцька заняў трэцяе месца ў рэспубліцы на адвозцы травяных кармоў ад кормаўборачных камбайнаў. Летась мы былі другімі ў раёне па ўраджайнасці збожжавых культур, намалаціўшы ў сярэднім з гектара па 44,6 цэнтнера зерня. А наш валавы намалот збожжа — амаль 14 тысяч тон. — Ваша прадпрыемства, апроч іншага, мае статус яшчэ і агародніцкай гаспадаркі…
Акрамя таго, у адкрытым грунце мы вырошчваем капусту, сталовыя буракі, моркву і абавязкова бульбу — у гэтым годзе плануем пасадзіць яе 230 гектараў. Ад рэалізацыі гародніны атрымліваем немалыя грошы, якія ідуць на набыццё паліва, мінеральных угнаенняў, запасных частак, аплату энергарэсурсаў, падаткаў і іншыя плацяжы. Хаця ў зімовы час даводзіцца затрачваць нямала фінансавых сродкаў на аплату энергарэсурсаў для абагрэву цяпліц. З мэтай эканоміі расходу цяпла мы абшылі іх бакавыя сценкі полікарбанатам. А на аплату прыроднага газу і электрычнай энергіі якраз і скарыстоўваем грошы, выручаныя ад продажу бульбы і гародніны адкрытага грунту, якую, між іншым, рэалізоўваем і цяпер. У нашым гароднінасховішчы да гэтага часу выдатна захаваліся і высокаякаснае насенне бульбы, і сакавітыя сталовыя буракі сорту «лола». — Наколькі мне вядома, у «Азярыцкім-Агра» дынамічна развіваецца і жывёлагадоўчая галіна. — Гэта сапраўды так. Агульная колькасць буйной рагатай жывёлы складае 6,5 тысячы галоў. Нашы руплівыя даглядчыкі атрымліваюць ад сваіх гадаванцаў сярэднясутачныя прывагі на цялушках па 660 грамаў, а на бычках — больш за 900. Дойнага статку ў нас утрымліваецца 2035 галоў. Летась сярэдні ўдой ад адной фуражнай каровы склаў 6727 кілаграмаў малака. А на новай малочна-таварнай ферме «Вішня», дзе ўстаноўлена сучаснае высокатэхналагічнае абсталяванне і прымяняюцца перадавыя метады ўтрымання, кармлення і даення кароў, гэты паказчык дасягнуў 8516 кілаграмаў. Радуе і тое, што там зведзена да тэхналагічнага мінімуму непрадукцыйнае выбыццё кароў і цялят. Адпаведна маюць жывёлаводы і добры заробак.
— Узводзіць новыя сучасныя жывёлагадоўчыя фермы, умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу гаспадаркі і ўкараняць перадавыя тэхналогіі вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, пагадзіцеся, Ніна Вікенцьеўна, было б няпроста без фінансавай падтрымкі вашага ўласніка, Белаграпрамбанка. — З гэтым нельга не пагадзіцца, і мы вельмі ўдзячныя кіраўніцтву Белаграпрамбанка і асабіста старшыні праўлення Уладзіміру Іванавічу Падкавыраву за разуменне аграрных праблем і канкрэтную дапамогу ў іх вырашэнні. Белаграпрамбанк — гэта прыклад уласніка, які граматна і эфектыўна рэалізуе пастаўленыя кіраўніком краіны праграмы развіцця сучаснага аграпрамысловага комплексу краіны. Пры фінансавай падтрымцы пабудавана новая малочна-таварная ферма ў вёсцы Вішня на 1250 галоў, узведзены высокапрадукцыйны зернесушыльны комплекс і бункеры-накапняльнікі для захоўвання збожжа на 12 тысяч тон, выдатная лінія па ачыстцы і пратручванні насення, дзе да мінімуму зведзена ручная праца і кантакты людзей з ядахімікатамі, закуплены энерганасычаныя трактары, камбінаваныя глебаапрацоўчыя і пасяўныя агрэгаты, іншая высокапрадукцыйная тэхніка. З дапамогай банка нам удалося зрабіць рэканструкцыю інтэрната, дзе на працягу 22 гадоў не праводзіўся рамонт і ўмовы пражывання людзей сталі амаль невыноснымі. На яго рэканструкцыю патрачана 5 мільярдаў рублёў, затое цяпер 174 нашы работнікі і іх сем’і жывуць у камфортных умовах. Заканчваецца будаўніцтва аздараўленчага цэнтра «Сасновая», дзе ў трох доміках сядзібнага тыпу змогуць адначасова пражываць шаснаццаць сем’яў. Там ёсць лазня з басейнам, більярдная зала, кафэ на 100 пасадачных месцаў для правядзення сямейных урачыстасцей, карпаратываў, банкетаў. Акрамя таго, у арэндзе на 99 гадоў Дубраўскае вадасховішча агульнай плошчай воднай гладзі 345 гектараў, у якое запусцілі 6 тон малька рыбы. На беразе возера ўладкоўваюць сучасны пляж, будуць пабудаваны тэнісныя і гольфавыя корты, кафэ, гасцініца, пляцоўкі для дэльтапланерыстаў, для пляжнага валейбола, дзіцячыя пляцоўкі з атракцыёнамі. Гаспадарка плануе сёлета пачаць будаўніцтва новай робатафермы ў вёсцы Задомля, узводзіцца сучаснае гароднінасховішча ўмяшчальнасцю 10 тысяч тон, з камп’ютарным рэгуляваннем мікраклімату, а таксама пяць жылых дамоў сядзібнага тыпу. Дарэчы, на жыллёвае будаўніцтва штогод укладваюцца значныя фінансавыя сродкі. Дзякуючы гэтаму ў 2007 годзе быў здадзены ў эксплуатацыю і заселены рабочымі і спецыялістамі гаспадаркі 36-кватэрны дом, а за апошнія тры гады — яшчэ 15 дамоў сядзібнага тыпу. Цяпер на балансе гаспадаркі ўтрымліваецца каля двухсот кватэр і асобных дамоў, а на наступны год запланавана пачаць будаўніцтва яшчэ аднаго 60-кватэрнага жылога дома. Па магчымасці мы аказваем матэрыяльную падтрымку размешчаным на тэрыторыі гаспадаркі школам і дзіцячым садкам, у якіх выхоўваюцца дзеці нашых работнікаў, наша будучая працоўная змена, і ўдзячны, што кіраўнікі і калектывы дзвюх сярэдніх школ і трох садкоў ахвотна дапамагаюць нам увосень ва ўборцы гародніны. Нашы людзі, працавітыя і шчырыя, вырошчваюць хлеб, гародніну, даглядаюць жывёлу, таму для іх мы стараемся стварыць усе належныя ўмовы. НА ЗДЫМКАХ: кіраўнік прыватнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Азярыцкі-Агра» Смалявіцкага раёна Ніна Жалязнова; механізатар Юрый СТАНКЕВІЧ самаходным агрэгатам «Раса» штодзень падкормлівае да 200 гектараў азімых культур; цяплічніца Вольга СТАНОЎСКАЯ летась вырасціла 40,3 тоны памідораў, больш чым па 44 кілаграмы з аднаго квадратнага метра; загадчык малочна-таварнай фермы «Вішня» Іван БАРОЎСКІ з перадавымі жывёлаводамі — аператарам па вырошчванні цялят Таццянай НОВІКАВАЙ і аператарам машыннага даення кароў Таццянай ДАВЫДАВАЙ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ПРАЦОЎНЫ дзень кіраўніка прыватнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Азярыцкі-Агра» Смалявіцкага раёна Ніны ЖАЛЯЗНОВАЙ распісаны літаральна па...
|
|