Выдадзены першы электронны зборнік твораў Васіля Быкава. 21.by

Выдадзены першы электронны зборнік твораў Васіля Быкава

02.05.2012 20:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У электронным выдавецтве «Пяршак» часопіса 34mag.net выйшаў зборнік Васіля Быкава «Пасляжыццё». У кнігу ўвайшлі пяць твораў розных часоў напісання.

Аповесць «Атака» і апавяданне «Жалезны камандзір» не так даўно былі знойдзеныя ў гарадзенскім архіве аўтара і адносяцца да 1960-х гадоў. Аповесць «Афганец» і апавяданне «Бутэльчына» створаныя ўжо ў незалежнай Беларусі, і гаворка ў іх таксама ідзе пра сучаснасць. Акрамя таго, у зборнік ўвайшла незавершаная аповесць «Бліндаж», распачатая ў 1987 годзе. Усе тэксты выходзяць у аўтарскай рэдакцыі.

«Гэтай кніжкай мы хочам падкрэсліць, што лічым Быкава аўтарам, чытанне якога жыццёва неабходнае для разумення простых чалавечых каштоўнасцяў. Бо вайна паміж геройствам і лайном унутры кожнага з нас, на жаль, не скончыцца ніколі», — адзначаюць прадстаўнікі мультылэйбла «Пяршак».

Пры афармленні кнігі «Пасляжыццё» выкарастаная коміксавая стылістыка. Па словах стваральнікаў лэйбла, гэта зроблена, каб падкрэсліць сучаснасць і актуальнасць прозы Васіля Быкава. «Дызайн выдання — гэта нашая рэфлексія на тое, што адбываецца ўнутры зборніка, — кажуць выдаўцы. — Кожная ілюстрацыя — своеасаблівы ключ да таго ці іншага твора і зборніка ў цэлым». Аўтар ілюстрацый — мастачка Ганна Крук.

Гэта ўжо трэцяя кніга, выдадзеная мультылэйблам «Пяршак». Да гэтага былі прэзентаваныя раман Віктара Марціновіча «Сцюдзёны вырай» і зборнік апавяданняў «Радзіма» Уладзіміра Казлова.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У электронным выдавецтве «Пяршак» часопіса 34mag.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика