Баркоўскі: "Як даказаць чыноўніку карысць філасофіі для гаспадаркі краіны?"
07.05.2012 12:56
—
Новости Культуры
|
Баркоўскі: “Як даказаць чыноўніку карысць філасофіі для гаспадаркі краіны?” Павел Бракоўскі. Фота: Глеб ЛАБАДЗЕНКА Вучыць такому каштоўнаму майстэрству кандыдат філасофскіх навук, дацэнт БДУ Павел Баркоўскі будзе на публічнай лекцыі “Герменеўтыка сацыяльнага” з цыклу “Urbi et Orbi”. Лекцыя адбудзецца ў бліжэйшую пятніцу 11 траўня, пачатак 18.30 у Галерэі Ў (Мінск, пр-т. Незалежнасці, 37а, метро Плошча Перамогі). Уваход вольны! Дык што ж такое герменеўтыка? Даслоўна – інтэрпрэтацыя, тлумачэнне. Першапачаткова гэты тэрмін ужываўся да тлумачэння літаратурных тэкстаў. Але Павел Баркоўскі задаецца пытаннем: а ці не трэба нам тлумачыць саміх сябе? А таксама намагацца зразумець, чаму іншыя людзі робяць пэўныя рэчы і паводзяць сябе так, а не іначай? Тлумачыць і разумець працэсы ў грамадстве. Разуменне – ключ да таго, каб прадказваць, што будзе далей. Уменне бачыць наперад – моцная зброя! Напярэдадні лекцыі мы пагутарылі са спадаром Паўлам не толькі пра герменеўтыку сацыяльнага, але і пра цікавосткі ягонай асобы.
Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі філосаф запрашае навучыцца разумець сябе і астатніх. |
|