Год мульту “Будзьма беларусамі!”: медалі на Кіеўскім фэсце рэкламы, невядомая песня Вольскага і маляванка ад Рудзіцкай. 21.by

Год мульту “Будзьма беларусамі!”: медалі на Кіеўскім фэсце рэкламы, невядомая песня Вольскага і маляванка ад Рудзіцкай

29.05.2012 08:10 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Анімацыя “Будзьма беларусамі!” са шчытом вяртаецца з 13-га Кіеўскага міжнароднага фестывалю рэкламы.



Мультфільм атрымаў золата ў «Анімацыі» і бронзу ў «Рэжысуры» дзякуючы крэатыву Юліі Ляшкевіч, анімацыі Юліі Рудзіцкай, саўндтрэку ад Аляксандра Памідорава і Лявона Вольскага. І, канешне, ніколі б не дасягнуў такіх вынікаў без зладжанай працы кампаніі “Будзьма беларусамі!” і парталу TUT.BY, якія прэзентавалі яго ў межах праекту “БудзьмаТУТ”. Атрыманыя ўзнагароды сталі шыкоўным падарункам для стваральнікаў і аматараў фільма на яго першую гадавіну. Шыкоўным, але не адзіным.

Сёння — да года з дня выхаду — кампанія “Будзьма!” выкладае для вольнага спампоўвання шалёную версію песні з мультфільма, што была знойдзеная ў архівах і ніколі не гучала дагэтуль. Святочны mp3-рарытэт дазволіць адказаць на вострыя пытанні пра тое, хто зачытвае хіп-хоп больш жвава, хітмэйкер Вольскі ці рэпер Вінсэнт, і дазволіць даведацца, як гучыць прыпеў у выкананні Ганны Казловай.



Разам з гэтым кампанія выкладае і маляванку для самых маленькіх беларусаў, створаную рэжысёрам стужкі Юліяй Рудзіцкай з адаптаванымі для дзетак вершамі ад Лявона Вольскага. На старонках маляванкі вы знойдзеце ўжо знаёмых герояў анімацыі, кожнаму з якіх цяпер воляй алоўка можна даць новае жыццё і адценне.

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» спрыяе пазітыўным пераменам у беларускім грамадстве, адной з якіх з’яўляецца пераадоленне яго раз’яднанасці праз узмацненне нацыянальнай ідэнтычнасці. Паводле меркавання сацыёлагаў, Беларусь — краіна «малых, замкнёных сацыяльных груп». Адным са стэрэатыпаў грамадскай свядомасці, які замінае кансалідацыі, з’яўляецца меркаванне пра нібыта ўласцівую беларусам “памяркоўнасць”, што ўспрымаецца як пасіўнасць, адсутнасць актыўнай грамадскай пазіцыі, а таксама меркаванне пра тое, што ў беларусаў гісторыя пачынаецца толькі з 1917 года.

Менавіта дзеля пераадолення гэтых стэрэатыпаў і быў створаны анімацыйны фільм «Будзьма беларусамі!». Пачынаючы з 28 траўня 2011 фільм сабраў больш за 1 млн праглядаў на розных відэахостынгах. Калі ўлічваць тое, што карыстальнікаў інтэрнэту ў Беларусі каля пяці мільёнаў чалавек, атрымліваецца, што ролік прагледзела прыкладна пятая частка беларусаў.

Узнагароды Кіеўскага фестывалю — не першыя ў скарбонцы творчага калектыву. За год “жыцця” мультфільм зрабіўся сапраўднай візітоўкай Беларусі ў свеце. Анімацыя была ўзнагароджаная на фестывалях One Short Film Fest, AD.NAK!, “Белы Квадрат” і Uzupis International Film Festival, дэманстравалася на міжнародных фестывалях анімацыі KROK, Varna, Balkanima і ANIMEST.

Але і гэта яшчэ не ўсё! Ужо летам распачынаюцца ратацыі мультфільма на тэлеканале Eurochannel, які вяшчае на тэрыторыі Лацінскай Амерыкі, ЗША, Канады, Францыі, Партугаліі Афрыкі і Карэі. “Будзьма беларусамі!” стане часткаю пятага штогадовага Тура кароткіх фільмаў (2012 Short Film Tour), першы эфір адбудзецца 12 ліпеня. Тур кароткіх фільмаў — цэнтральная падзея тэлеканала, якая збірае кароткаметражныя фільмы кантынента, каб прадэманстраваць адзінства еўрапейскай прасторы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анімацыя “Будзьма беларусамі!” са шчытом вяртаецца з 13-га Кіеўскага міжнароднага фестывалю рэкламы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика