Завершаны конкурс на стварэнне тэксту і музыкі гімну Віцебска
30.05.2012 17:30
—
Новости Культуры
|
Завершаны конкурс на стварэнне тэксту і музыкі гімну Віцебска ![]() Па-над Віцебскам цераз вякі Храм Успення каўчэгам ляціць. Вольга мудрая ўзмахам рукі Загадала: "Тут гораду быць!" Благавешчанскі храм сэрцу люб. У ім, на нашай Прыдзвінскай зямлі, Заручаўся князь Неўскі на шлюб, Хвалі дзвінскія ў сведках былі. Прыпеў: Горад над Дзвіной Любім нездарма – Родны Віцебск мой, Лепшага няма! Хай цябе заўжды Зберагае Спас! Лік Яго святы На гербе ў нас. Твае таленты славіць сусвет: Між сузор’яў нябесных планет, Навуковец, мастак і паэт Свой высокі пакінулі след! Тыя ордэны, што на сцягах – Гэта доказ пра доблесць і плён, Пра вялікі і велічны шлях І пляяду славутых імён! Прыпеў: Горад над Дзвіной Любім нездарма – Родны Віцебск мой, Лепшага няма! Хай цябе заўжды Зберагае Спас! Лік Яго святы На гербе ў нас. Кода: Стаў нашым лёсам Ты назаўсёды, А ні забыць цябе, Ні разлюбіць! Нас аб’яднала І доля, і мэта! Віцебску многая, Многая лета! Многая лета! Многая лета! Многая, многая лета! Выказаць свае пажаданні можна па телефоне 37-03-63 ці накіраваўшы пісьмо на адрас: г.Віцебск, праспект Фрунзе, 11 з адзнакай "Гімн" ці на сайце Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта да 15 чэрвеня 2012 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гімн будзе прапанаваны для зацвярджэння дэпутатамі гарадскога Савета дэпутатаў. |
|