Беларусы адсвяткавалі Купалле ў Лондане. 21.by

Беларусы адсвяткавалі Купалле ў Лондане

24.06.2012 14:18 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусы адсвяткавалі Купалле ў Лондане

  • Кастусь Лашкевіч, ТUT.BY

           


23 чэрвеня беларуская грамада Вялікабрытаніі адзначыла адно з найстаражытных народных святаў - Купалле, перадае карэспандэнт TUT.BY з брытанскай сталіцы.

Купалле - адно з маладых святаў беларускай дыяспары на Туманным альбіёне. Брытанскія беларусы пачалі актыўна адзначаць яго з канца 1990-х. “Усё пачыналася яшчэ пры ўдзеле легендарных брытанцаў і вялікіх прыяцеляў Беларусі Веры Рыч і Гая Пікарыды”, - распавёў TUT.BY адзін з ініцыятараў святкавання Павел Шаўцоў. Этнаграфічна-фальклоруную афарбоўку святкаванне набыло дзякуючы Караліне Мацкевіч - адной з завадатарак цяперашняй беларускай грамады. Усяго за некалькі год Купалле стала самым папулярным святкаваннем сярод беларусаў Вялікабрытаніі, што збірае нашых суайчыннікаў ды сяброў Беларусі ў лонданскім раёне Паўночны Фінчлі.

Паноўная беларуская мова, нацыянальныя строі, вянкі з красак – у купальскую ноч сад сядзібы Беларускага рэлігійнага і культурнага цэнтру імя Св. Кірылы Тураўскага нібыта перанёс прысутных на радзіму.

Цэнтральным месцам абрадавага святкавання стала вогнішча – увасабленне сонца і ўраджаю, як лічылі нашы продкі. Вакол агню вадзілі карагоды, спявалі традыцыйныя купальскія песні, скакалі праз вогнішча ды палілі чучала і купальскае кола.



Кожны ахвочы мог узяць урок беларускіх традыцыйных танцаў і далучыцца да аўтэнтычных спеваў. Дзяцей чакала актыўная праграма з традыцыйных беларускіх гульняў. Фатовыстава Сашы Белавокай прадставіла летапіс папярэдніх святкаванняў Купалля ў Лондане. Гучала ў гэты вечар і паэзія Веры Рыч – брытанскай перакладчыцы, якая адкрыла англамоўнаму свету беларускую літаратуру.

Паводле старадаўняй традыцыі, купальская ноч у Лондане скончылася пусканнем вогненных вянкоў па вадзе.

Відэа: Андрэй Аляксандраў. Фота: Кастусь Лашкевіч.




Арганізатары беларускага Купалля ў Лондане Караліна Мацкевіч (у цэнтры) і Павел Шаўцоў




Мартын і Вітаўт


Шматгадовы старшыня Англа-беларускага таварыства Джым Дынглі.


Патрыярх беларускай дыяспары ў Брытаніі айцец Аляксандр Надсан.


Святар Беларускай каталіцкай місіі ў Англіі айцец Сяргей Стасевіч. 








Рэдактар англамоўнага рэсурса BelarusDigest.com Яраслаў Крывой. 









 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 чэрвеня беларуская грамада Лондана адзначыла адно з найстаражытных славянскіх народных святаў - Купалле, перадае карэспандэнт TUT.BY з брытанскай сталіцы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика