Музей гісторыі Магілёва збірае сродкі для выкупу кнігі "Вялікае мастацтва артылерыі"
25.06.2012 16:06
—
Новости Культуры
|
Музей гісторыі Магілёва збірае сродкі для выкупу кнігі “Вялікае мастацтва артылерыі” Музей гісторыі Магілёва аб’явіў дабрачынную акцыю па збору сродкаў для выкупу кнігі беларускага шляхціца ВкЛ, ваеннага тэарэтыка, інжынера і гуманіста Казіміра Семяновіча “Вялікае мастацтва артылерыі”.
Французскае выданне кнігі 1651 года захавалася ў добрым стане і сёння знаходзіцца ў прыватнай калекцыі ў Мінску. Калекцыянер прызначыў за яе суму ў 15 000 еўра. Грошы за кнігу трэба ўнесці да 1 верасня, інакш унікальнае выданне можа пакінуць Беларусь. “Вялікае мастацтва артылерыі” на працягу 200 гадоў было вучэбным дапаможнікам для артылерыстаў усяго свету. Па ім вучыліся Ньютан і Напалеон. Паводле сцвярджэнняў заходніх гісторыкаў Пётр I у Кенігсберзе ў 1698 году “бомбардирское” майстэрства вывучаў на падставе нямецкага выдання гэтага трактата 1676 года. Выказаныя ў дадзеным творы ідэі апярэдзілі свой час і заклалі асновы сучаснага ракетабудавання. “Ні адна дзяржаўная ўстанова Беларусі не мае падобных экзэмпляраў кнігі, а аналагічныя выданні налічваюць 27 асобнікаў ва ўсім свеце. Яшчэ ў XIX стагоддзі яны сталі букіністычнай рэдкасцю, а ў XXI стагоддзі практычна зніклі з кніжных кірмашоў”, - гаворыцца ў афіцыйным лісце адміністрацыі Музея гісторыі Магілёва. У 2009 годзе падобную кнігу Казіміра Семяновіча за 64 тысячы літаў набыў музей у Тракаі (прыблізна 15 тысяч еўра). У 2005 годзе экзэмпляр з адсутнасцю вялікай колькасці табліц і ілюстрацый за 10 тысяч даляраў перайшоў ва ўласнасць Мічыганскага універсітэта. Кніга змяшчае 304 старонкі тэксту, а таксама 22 табліцы з 206 малюнкамі. Усе графічныя табліцы ў выданні выкананы Якубам ван Мэйрсом, а малюнкі падрыхтаваны самім Казімірам Семяновічам. Людзі і арганізацыі, чые фінансавыя магчымасці дазваляюць дапамагчы выкупіць кнігу, могуць пералічыць грошы на дабрачынны рахунак музея: УК "Музей гісторыі Магілёва" 212030 Магілёў, вул. Ленінская, 1А УНП 790203960 Філія 700 МАУ ААТ "АСБ Беларусбанк" МФО 153801536 р/р 3642014673147 Магілёў, вул. Першамайская, 71 У прызначэнні плацяжа трэба ўказаць: “на развіццё музейнай справы і ахову гісторыка-культурнай спадчыны (для выкупу кнігі Казіміра Семяновіча “Вялікае мастацтва артылерыі”)” Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта кнiга на працягу 200 гадоў было вучэбным дапаможнікам для артылерыстаў усяго свету. Выданне 1651 года знаходзіцца ў прыватнай калекцыі ў Мінску. Калекцыянер хоча... |
|