З Сяржуком Вітушкам развіталіся пад гукі дуды. 21.by

З Сяржуком Вітушкам развіталіся пад гукі дуды

04.07.2012 16:04 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З Сяржуком Вітушкам развіталіся пад гукі дуды

           


На адпяванне прыйшло больш за 150 чалавек.

Паніхіда за Сяргея Вітушку і развітанне з ім прайшло ў Мінску ў грэка-каталіцкім храме ў душпастырскім Цэнтры Святога Язэпа (вул. Арджанікідзэ, д. 6, ст. м. "Аўтазаводская").



На пахаванне з'ехаліся сябры з Вільні, Прагі, Астравецкага і Крупскага раёнаў. Развітальныя словы сказалі філолаг Ірына Дубянецкая, гісторык Генадзь Сагановіч, палітыкі Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч.

Івашкевіч расказаў пра адну з размоваў з Сяргеем Вітушкам: "Мы шчаслівыя людзі, - сказаў Вітушка. - Нам пашчасціла пражыць жыццё так, як мы хацелі".

Праводзілі Сяржука Вітушку пад жалобныя гукі дуды.

На адпяванне прыйшло больш за 150 чалавек. Царква не змясціла ўсіх, частка людзей стаяла на вуліцы. Прысутнічаў Апостальскі Візітатар архімандрыт айцец Сяргей (Гаек). Прыйшлі дзеячы культуры: паэт Міхаіл Анемпадыстаў, мовазнавец Сяргей Запрудскі, бард Кася Камоцкая, Зміцер Сідаровіч, Ігар Бабкоў.

Сяржук Вітушка памёр у віленскай лякарні ўранку 2 ліпеня. Ён быў кіраўніком легендарнай менскай "Талакі" — адной з першых паўпадпольных незалежніцкіх арганізацый у часы СССР. Два тыдні таму ў яго здарыўся інфаркт. Апошнія дні ён правёў у цяжкім стане і памёр на руках у жонкі Людвікі. Ён доўга цяжка хварэў на дыябет, страціў зрок і нагу.

Пахаваны Сяржук Вітушка паводле тэстаменту ў родавай вёсцы Рагава.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён быў кіраўніком легендарнай менскай "Талакі" - адной з першых паўпадпольных незалежніцкіх арганізацый у часы СССР.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика