Купалаўскія паралелі «Пеўчага поля» і Вязынкі
10.07.2012
—
Новости Культуры
|
А 7 ліпеня ў «Вязынцы» ў Маладзечанскім раёне грымела Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасці Беларусі…»
…Песні на словы беларускіх класікаў прагучалі на канцэртных пляцоўках Мядзельскага раёна ў выкананні лепшых акадэмічных і народных харавых калектываў, музычных школ і школ мастацтваў. Акрамя таго, сваю творчасць удзельнікам свята падаравалі аматарскія калектывы вакальна-харавога жанру з розных абласцей рэспублікі, а таксама блізкага замежжа — Расіі і Украіны. Акрамя насычанай канцэртнай праграмы, наведвальнікаў фестывалю чакала яркае тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў мерапрыемства і выстава-кірмаш вырабаў народных майстроў Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей, феерверк, дыскатэка. — У конкурсе прымалі ўдзел калектывы, якія носяць званні заслужаны альбо народны, — распавяла «БН» Раіса Вайцяхоўская, дырэктар Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці. — Гран-пры атрымаў заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны хор «Крыніца» Столінскага ГДК. Яго кіраўнік — Алена Аўсянік. Першае месца сярод народных хораў — у народнага хора Морацкага СДК Клецкага раёна. Кіраўнік — Яўгенія Піліпеня. Яна — заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, уладальнік медаля Францыска Скарыны. Трэба адзначыць, што ў названага калектыву — вялікія традыцыі, ён працуе ўжо 55 гадоў. Другое месца сярод народных хораў — у народнага хора Старасвержанскага Цэнтра культуры Стаўбцоўскага раёна «Нёман». Кіраўнік у калектыва малады, але таленавіты — Вольга Шыбко. Трэцяе месца — у народнага хора народнай песні «Вясна» КУЖРЭП Першамайскага раёна Віцебска. Кіраўнік — Аляксандр Бардулёў. Першае месца сярод вакальных ансамбляў — у народнага ансамбля народнай песні «Мілавіца» Прылуцкага цэнтра народнай творчасці Мінскага раёна. Кіраўнік Леанід Ваўчок, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь. Другое месца — у народнага гурта народнай песні «Любанія» Любанскага адукацыйна-культурнага цэнтра Вілейскага раёна, які ўзначальвае Андрэй Дударчык. Трэцяе — у народнага ансамбля песні «Бурштын» Кобрынскага Палаца культуры. Кіраўнік — Таццяна Таталіна. У іншых намінацыях адзначаны прадстаўнікі Расіі, Украіны, Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Вядома, калектывы выконвалі песні на творы класікаў, юбілеі якіх адзначаюць у гэтым годзе. — Ну а наперадзе — чарговы фестываль. Будзем пашыраць яго межы і запрашаць да ўдзелу іншыя краіны: Польшчу, Літву і г.д. І праводзіць конкурсы не толькі сярод народных хароў і народных вакальных ансамбляў, але і народных акадэмічных хароў. Будзем запрашаць узорныя дзіцячыя харавыя калектывы, — дапоўніла Раіса Вайцяхоўская. — А яшчэ падчас фестывалю ў Мядзелі адбыўся цікавы «круглы стол» на тэму сучаснага стану і далейшага развіцця харавога мастацтва. Дарэчы, нам вельмі прыемна, што народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч выступала на адкрыцці фестывалю «Пеўчае поле». Быў у нас і намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі. МІЖ іншым, і ЗАХАРЭВІЧ, і СТРУЖЭЦКІ трапілі на свята паэзіі, песні і народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасці Беларусі...» у Вязынку. Марыя Георгіеўна чытала ўрывак з твора Купалы на галоўнай сцэне. Сярод гасцей былі Павел ЛАТУШКА, міністр культуры Рэспублікі Беларусь, і Анатоль ТОЗІК, намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі. І ніякая спёка не парушыла планы многіх людзей, якія 7 ліпеня прыехалі ў Вязынку, каб ушанаваць народнага паэта Беларусі Янку Купалу, паслухаць цудоўныя канцэрты ў выкананні знакамітых артыстаў і калектываў, адпачыць душой і парадавацца за нашу Беларусь. Вера ГНІЛАЗУБ, «БН» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А 7 ліпеня ў «Вязынцы» ў Маладзечанскім раёне грымела Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасці Беларусі…»Фестываль у... |
|