Як павялічыць колькасць беларускай мовы за адзін дзень у пяць разоў?
19.07.2012 02:00
—
Новости Культуры
|
Як павялічыць колькасць беларускай мовы за адзін дзень у пяць разоў? 10 ліпеня, ў дзень, калі расійскамоўная версія Вікіпедыі зачынілася на знак пратэсту супраць прыняцця законапраекту № 89417–6 "Аб унясенні зменаў ў федэральны Закон "Аб абароне дзяцей ад інфармацыі, якая шкодзіць іх здароўю ды развіццю", рэзка павялічылася колькасць наведванняў версій Вікіпедыі на беларускай мове. Так, калі 9 ліпеня галоўная старонка Вікіпедыі класічным правапісам была паказаная 755 разоў, то Яшчэ больш ад часовага закрыцця расійскамоўнай Вікіпедыі атрымала версія энцыклапедыі на "акадэмічнай" беларускай мове. Калі 9 ліпеня яе галоўную старонку наведала 1480 інтэрнаўтаў, то То бок, амаль у 5 разоў болей, чым напярэдадні! Такая ж сітуацыя — і з іншымі артыкуламі. Так, артыкул "Беларусь" 9 ліпеня быў паказаны 60 асобам, а На жаль, статыстыка несуцяшальная. За першы квартал 2012 года прагляды розных моўных версіяў Вікіпедыі з тэрыторыі Беларусі размеркаваліся наступным чынам: 85,2% праглядаў прыпадае на расійскамоўную Вікіпедыю, на другім месцы — англійскамоўная, з 7,5%. Яшчэ 4,2% праглядаў ідзе на агульны для ўсіх моўных раздзелаў праект "Вікісховішча" — "склад" файлаў (малюнкі, здымкі, відэа) пад вольнай ліцэнзіяй. То бок, агулам — 1,6%. Далей ідуць версіі Вікіпедыі на нямецкай і польскай — па 0,3%. Па 0,1% маюць французская, украінская ды іспанская Вікіпедыі. На ўсе астатнія моўныя раздзелы прыпадае 0,6%. А што суседзі? Ва Ўкраіне наведвальнікі Вікіпедыі таксама часцей чытаюць яе На англійскую мову прыпадае амаль 14% ад ўсіх праглядаў. Расійская мае толькі 0,6%. Амаль 90% праглядаў вікіпедыі ў Расіі — менавіта на ёй. Паказальна, што ў Расіі найменшы з ўсіх чатырох прааналізаваных краінаў адсотак праглядаў энцыклапедыі на англійскай мове — толькі 6,8%. Несумненна, што колькасць беларускамоўных ды ўкраінскамоўных у Беларусі і Украіне вышэйшая за 1,6% ды 13,7% адпаведна. Але, паколькі інфармацыі ў расійскамоўнай Вікіпедыі звычайна больш, то беларусы ды ўкраінцы часцей чытаюць менавіта яе.Дзе чытаюць Вікіпедыю І ў "класічнай", і ў "акадэмічнай" Вікіпедыі колькасць праглядаў з Беларусі — меншая за палову. У "класічнай" вікі праглядаў з Беларусі — 46,1%. Далей ідуць Злучаныя Штаты Амерыкі — 7,5%. На трэцім месцы Расія — 7,2%. На чацвертым — Польшча з 5,2%. Далей — Украіна (4,2%) ды Нямеччына (3,3%). Рэшта краін — 26,2%. Крыху іншая сітуацыя з "акадэмічнай" Вікіпедыяй. Праглядаў з Беларусі — крыху больш: 49,3%. На другім месцы, замест ЗША — Расея з 8,4%. На ЗША прыпадае 5,5%, а на Украіну — 4,7%. На ўсе астатнія краіны прыпадае 32,1% праглядаў. Для параўнання: на Ўкраіну прыходзіцца 89,2% праглядаў украінамоўнай Вікіпедыі. На Польшчу прыпадае 90,6% праглядаў польскамоўнай версіі Вікіпедыі. З іншага боку, сітуацыя з беларускімі Вікіпедыямі падобная да валійскай.Толькі 45,8% праглядаў валійскай вікі прыпадае на Вялікабрытанію. Таксама, напрыклад, толькі 26,3% праглядаў ірландскамоўнай Вікіпедыі прыпадае на Рэспубліку Ірландыя, а 14,5% — на ЗША. На мой пагляд, беларускамоўнай Вікіпедыі вельмі не хапае артыкулаў пра сучаснасць. Так, нядрэнна распрацаваныя гістарычныя ці культурныя тэмы. Але для таго, каб мова жыла, на ёй павінна быць напісана і тое, што людзі звыкліся чытаць кожны дзень. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На якой мове беларусы звычайна чытаюць Вікіпедыю?
|
|