Гучаць пазыўныя «Зова Полесья». 21.by

Гучаць пазыўныя «Зова Полесья»

21.08.2012 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

УСЁ гэта прадвеснікі буйнога свята ў Ляскавічах — Другога фестывалю этнакультурных традыцый «Зов Полесья». Майстры разьбы па дрэве заехалі ў сталіцу фэсту ўжо на гэтым тыдні: у аграгарадку распачаўся пленэр драўлянай скульптуры «Драўляны цуд».

— Народныя майстры, запрошаныя з Гомельскай і Брэсцкай абласцей, ствараюць драўляныя кампазіцыі, скульптуры, якія ў час фестывалю ўстановяць у Нацыянальным парку «Прыпяцкі», — паведаміла «БН» начальнік аддзела турызму Нацыянальнага парка «Прыпяцкі» Алена Андык. — Творы мастацтва ўпрыгожаць тэрыторыю, якая прылягае ў тым ліку і да нашага Музея прыроды. Яго афіцыйнае адкрыццё, дарэчы, запланавана на 25 жніўня. Гэта наш новы турыстычны аб’ект. Там жа пройдуць майстар-класы народных майстроў, прэзентацыя праграмы фільмаў «Вянок Палесся пра наш самабытны край».

Сёння ў Ляскавічах адкрыецца этнаграфічны лагер «Летнік на Петрыкаўшчыне». Ён збярэ моладзь Палесся, якая пад кіраўніцтвам даследчыкаў наведае як мага больш вёсак Петрыкаўскага раёна з тым, каб запісаць захаваныя да сёння ўзоры народнага фальклору — паданні, быліны, песні. Увесь гэты матэрыял потым будзе расшыфраваны і ўведзены не толькі ў навуковы, але і ў паўсядзённы грамадскі ўжытак.

У пятніцу, 24 жніўня, у аграгарадку пройдзе міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Традыцыйная культура Палесся і сучасны свет» — пры дапамозе вядучых спецыялістаў, якія займаюцца вывучэннем гэтага рэгіёна, яго  ўнікальнасці.

Агранізатары фестывалю «Зов Полесья» робяць стаўку ў канцэпцыі фэсту і на павелічэнне попыту і развіццё турыстычнай інфраструктуры. Таму  ў  Нацыянальным  парку  «Прыпяцкі»  падчас  правядзення фестывалю этнакультурных традыцый пройдзе тэматычны «круглы стол», які збярэ кіраўнікоў вядучых турыстычных фірмаў і арганізацый краіны, а таксама прадстаўнікоў зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў. На ім будуць прэзентаваны турыстычныя магчымасці Палескага рэгіёна.

Таццяна УСКОВА, «БН»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
УСЁ гэта прадвеснікі буйнога свята ў Ляскавічах — Другога фестывалю этнакультурных традыцый «Зов Полесья». Майстры разьбы па дрэве заехалі ў сталіцу фэсту ўжо на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика