Старшыня Калінкавіцкага райвыканкама Іван ПІЛІПЕЦ: «Нішто іншае не аб’ядноўвае так моцна, як культура»
22.08.2012
—
Новости Культуры
|
Ён актыўна развіваецца дзякуючы працавітасці, мэтанакіраванасці, таленту. А дынамічнае развіццё сучаснай прамысловасці, сельскай гаспадаркі і сацыяльнай інфраструктуры арганічна спалучаецца з культурным жыццём, беражлівымі адносінамі да назапашаных стагоддзямі духоўных каштоўнасцей. Бадай, самыя вядомыя населеныя пункты ў Калінкавіцкім раёне — гэта Юравічы, а таксама Малыя і Вялікія Аўцюкі. Юравічы — своеасаблівая сталіца славянскага племені дрыгавічоў, дзе знойдзена самая старажытная на тэрыторыі Беларусі стаянка першабытных людзей. Напамін аб мінулай велічы гэтага мястэчка — часткова ўцалелыя былы езуіцкі калегіум і касцёл XVIII стагоддзя. Малыя і Вялікія Аўцюкі — рэспубліканская сталіца народнага гумару. Тут жывуць незвычайныя людзі: «каласкі» і «калінкі», якія ўмеюць весела і востра пасмяяцца з сябе і сваіх недахопаў. Вядома, што такія цікавыя і таленавітыя людзі, як палешукі Калінкавіцкага раёна, умеюць не толькі добра працаваць, але і адпачываць. Мы абавязкова прымаем удзел у фестывалях, што праходзяць у вобласці і рэспубліцы. Асабліва палюбілі мясцовыя жыхары свой фестываль гумару «Аўцюкі». Але ж і да фестывалю этнакультурных традыцый «Зов Полесья» таксама падрыхтаваліся з асаблівай адказнасцю. Спадзяёмся, ён стане яшчэ адным момантам, які цесна звяжа сучаснасць з мінулым, больш глыбока раскрые самабытнасць культуры палешукоў, іх традыцыі. Бо нішто іншае не аб’ядноўвае людзей так моцна, як культура. У ТЭМУ На тэрыторыі КАЛІНКАВІЦКАГА РАЁНА знаходзяцца 129 населеных пунктаў, у якіх пражываюць каля 63 тысяч чалавек. Гэта адзін з буйнейшых і найбольш развітых у сацыяльна-эканамічным сэнсе раёнаў Гомельшчыны. Раён займае плошчу 2,74 тысячы квадратных метраў. У нетрах захоўваюцца значныя запасы карысных выкапняў: гліны, торфу, руды, нафты, будаўнічага пяску. Раскопкі, зробленыя на тэрыторыі раёна, даказваюць, што першыя стаянкі старажытнага чалавека з’явіліся тут яшчэ ў ХХVI тысячагоддзі да нашай эры. Юлія БАЛЬШАКОВА, «БН» Фота Мікалая БАРЫСЕНКА
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён актыўна развіваецца дзякуючы працавітасці, мэтанакіраванасці, таленту. А дынамічнае развіццё сучаснай прамысловасці, сельскай гаспадаркі і сацыяльнай...
|
|