Спачатку – баян, потым клавішныя, а зараз – кларнет
22.08.2012
—
Новости Культуры
|
Фалькларыстка, паэтка, спявачка, музыкант, лідар фальклорнага калектыву «Бярозаўскія пералівы» Паліна ЛАПАЦІК зараджае сваёй энергіяй не толькі кожнага, хто чуе яе на канцэртах, — любога, хто проста размаўляе з ёю. Аднойчы яна так сваёй заўзятасцю захапіла будучага мужа Пятра Уладзіміравіча, што дагэтуль яны разам заўсёды — і дома, і на працы: Пётр ЛАПАЦІК — дырэктар цэнтра, у якім працуе яго жонка.
Пасля, ужо ў Магілёўскім культасветвучылішчы, яна засвоіла баян, у сталым узросце — клавішныя. Зараз падумвае над тым, каб навучыцца граць на дзедавым кларнеце, які захоўвае дома, — вельмі прывабна ён гучыць. Яе непадробная любоў да творчасці, захапленне культурнымі здабыткамі Беларусі не могуць не ўражваць! Мабыць, таму ў «Бярозаўскіх пералівах» удзельнічаюць не толькі сталыя людзі, але і моладзь. — Імкнуся прывіваць любоў да народнай музыкі моладзі, асабліва дзеткам. Яны любяць і «Рэчаньку» танцаваць, і «Падыспань». А самае галоўнае для мяне, ведаеце што? Не прапусціць дзетак, калі яны маленькія да мяне прыходзяць, каб таленты іх вызначыць. Я ім даю берду — шумавы інструмент, які робіцца з часткі ткацкага станка — праз яго звычайна ніці прапускаюцца. Калі дзіця прадудзіць пэўную мелодыю, рытм — значыць, ёсць здольнасці. — А што больш любіце: граць або песні спяваць? — І песня, і гармонік — душа народа. Кажуць так: «Я гармонікам зайграю — птушка ў садзе запяе. А як песню заспяваю — жаль вам душу ўскалыхне». Так што яны адно без аднаго існаваць не могуць… Ёсць у Паліны Паўлаўны яшчэ адна мара: нарэшце сістэматызаваць увесь назапашаны ёю фальклорны матэрыял. Усе цікавыя абрады, песні, казкі, прымаўкі, загадкі, прыпеўкі яна запісвае на магнітафон, відэа, а то і ў звычайны сшытак. За гады назбіралася шмат, але не ўсё ўваходзіць у канцэртную праграму калектыву. «Але ж гэта такі скарб! Нельга, каб ён проста так ляжаў. Яго людзі павінны чуць, бачыць і радавацца», — кажа Паліна Паўлаўна. На здымку: Вячаслаў ШАДРЫН, Паліна і Пётр ЛАПАЦІКІ. Юлія БАЛЬШАКОВА, «БН» Фота Мікалая БАРЫСЕНКА
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фалькларыстка, паэтка, спявачка, музыкант, лідар фальклорнага калектыву «Бярозаўскія пералівы» Паліна ЛАПАЦІК зараджае сваёй энергіяй не толькі кожнага, хто чуе... |
|