Да грандыёзнага канцэрта “Ляпісаў” усяго тыдзень!
22.08.2012
—
Новости Культуры
|
У наступную сераду 29 жніўня ў Кактэбелі “Ляпіс Трубяцкі” прадставіць “сусветную прэзентацыю” альбома “Рабкор”.
Нягледзечы на тое, што альбом ужо даволі даўно даступны для праслухоўвання і спампоўвання ў інтэрнэце, яго прэзентацыі на крымскім узбярэжжы фанаты чакаюць з узрастаючым імпэтам. Справа ў тым, што музыкі анансуюць канцэрт, як самы буйны ў гісторыі гурта. У праграме прагучаць усе лепшыя кампазіцыі ад абноўленых “Ляпісаў”. Разам з легендарным беларускім гуртом на сцэну выйдзе фронтмен калектыва “Тараканы!” Дзмітрый Спірын і “Аркестр Перальмана”, які заснаваў былы “Ляпіс” Павел Кузюковіч. З Мінска ў Кактэбель арганізаваны спецыяльныя аўтобусныя туры. “Ляпісы” адкрыюць фестываль “Джаз-Кактэбель”, акрамя іх на сцэну выйдуць The Tiger Lillies, The Cinematic Orchestra, Ніно Катамадзэ, Горан Брэгавіч, Магнус Ліндгрэн, , Zorge, “Серебряная свадьба” і іншыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У наступную сераду 29 жніўня ў Кактэбелі “Ляпіс Трубяцкі” прадставіць “сусветную прэзентацыю” альбома “Рабкор”.
|
|