Мінскія музеі ўзяліся за эротыку
24.08.2012
—
Новости Культуры
|
Маладая мастачка Галіна Лазарчык страсянула разамлелы за лета мастацкі асяродак правакацыйнымі мініяцюрамі.
22 жніўня ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстава графікі Галіны Лазарчык “1+1=69”. Тэма выставы хвалюючая і прывабная -- сэкс і эротыка. Мініяцюры аўтара часам правакацыйныя, часам жартаўлівыя, часам філасофскія. Нягледзечы на тое, што у аснове візуальных вобразаў казытлівая і нават прэмітыўная тэма, у працах Галіны Лазарчык зусім няма грубасці. Пры гэтым аўтару нельга адмовіць у тым, што яна выдатна выкрывае сутнасць многіх сацыяльных, палітычных з’яў. “Шматвяковая гісторыя і ўся сусветная культура “напоўненыя” ўзаемаадносінамі паміж мужчынам і жанчынай, — тлумачыць аўтар, — таму само каханне ўжо выступае як культурная каштоўнасць. У сваіх малюнках мне не хацелася быць аднабаковай, арыентуючыся толькі на ўзнёслыя эмоцыі. Адносіны паміж людзьмі шматгранныя і супярэчлівыя, а значыць, у іх ёсць месца эратызму, грубасці, утрапёнасці, здрадзе і г.д’’. Выстава размешчана ў малой залі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва і працягнецца да 2 верасня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладая мастачка Галіна Лазарчык страсянула разамлелы за лета мастацкі асяродак правакацыйнымі мініяцюрамі.
|
|