Мінкульт аб'яўляе конкурс кінапраектаў на вытворчасць нацыянальных фільмаў. 21.by

Мінкульт аб'яўляе конкурс кінапраектаў на вытворчасць нацыянальных фільмаў

10.09.2012 02:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінкульт аб'яўляе конкурс кінапраектаў на вытворчасць нацыянальных фільмаў

           


Міністэрства культуры аб'яўляе адкрыты рэспубліканскі конкурс кінапраектаў на вытворчасць нацыянальных фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў, паведамляе прэс-служба Мінкульта.

Конкурс праводзіцца з мэтай павышэння ролі нацыянальнай кінематаграфіі ў сацыяльна-культурным жыцці грамадства, захавання і развіцця традыцый нацыянальнага кінамастацтва; павышэння мастацкага ўзроўню фільмаў і іх відовішчнага патэнцыялу; стымулявання сумеснай фільмавытворчасці; развіцця дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў сферы кінематаграфіі.

Тэрміны правядзення конкурсу:
 
8 кастрычніка - 6 лістапада 2012
прыём заявак на ўдзел у конкурсе кінапраектаў
да 20 студзеня 2013
разгляд кінапраектаў конкурснай камісіяй і падвядзенне вынікаў конкурсу
 

Прэс-служба Мінкульта нагадвае, што з 2012 года ў кінавытворчасці Беларусi ўведзены новыя падыходы і прынцыпы фінансавання. У адпаведнасці з Указам прэзідэнта ад 05.12.2011 № 567 "Аб мерах па дзяржаўнай падтрымцы і стымуляванні развіцця кінематаграфіі" прынятая пастанова Савета Міністраў ад 24 лютага 2012 г № 174 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб адкрытым рэспубліканскім конкурсе кінапраектаў на вытворчасць нацыянальных фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў". У сувязі з названымі нарматыўнымі прававымі актамі ўсе кінапраекты, якія прэтэндуюць на частковае або поўнае фінансаванне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, адбіраюцца на конкурснай аснове.
 
 
Нарматыўныя прававыя акы аб умовах удзелу ў конкурсе размешчаны на сайце Міністэрства культуры.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства культуры аб'яўляе адкрыты рэспубліканскі конкурс кінапраектаў на вытворчасць нацыянальных фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика