Палескія бабулі заваёўваюць Германію. 21.by

Палескія бабулі заваёўваюць Германію

12.09.2012 21:48 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Палескія бабулі заваёўваюць Германію

           


Збіраючы матэрыял для свайго фотаальбома пра дахрысціянскія традыцыі беларусаў, фатограф Андрэй Лянкевіч патрапіў у вёску Пагост ля Турава. Магічнае месца, схаванае сярод балотных абсягаў Палесся. Там ён пазнаёміўся са спеўным гутром "Міжрэчча", які злучыў мясцовых кабетаў, захавальніц спеўных традыцыяў гэтага краю.



І вось цяпер гэтыя жанчыны (самай малодшай з іх 55 год, а найстарэйшай - 85), якія ніколі не былі за мяжой, едуць з канцэртамі ў Германію. Гэта вам не стылізаваныя псеўда-этнічныя песенькі для "Еўрабачання" - а сапраўдныя традыцыйныя спевы Палесся:
 


1 кастрычніка "Міжрэчча" выступіць у Берліне па адрасе St. Elisabeth-Kirche, Invalidenstraße 3, 10115 Berlin. Пачатак канцэрта а 19:30, уваход 8 еўра (са зніжкай - 5 еўра).

3 кастрычніка "Міжрэчча" будзе спяваць у Дрэздэне ў царкве Dresdner Dreikönigskirche. Пачатак а 17-й гадзіне, інфармацыю можна пабачыць па гэтай спасылцы.

Здзяйсненню гэтага праекта спрыялі the German Marshall Fund of the United States, журналісцкая сетка N-Ost, а таксама Беларуска-нямецкае таварыства.

Арганізатар канцэртаў - Алеся Белановіч (alesja.bel@googlemail.com), інфармацыя для прэсы: Інго Пэтц (ingopetz@hotmail.com).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Збіраючы матэрыял для свайго фотаальбома пра дахрысціянскія традыцыі беларусаў, фатограф Андрэй Лянкевіч патрапіў у вёску Пагост ля Турава. Магічнае месца,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика