“Елісейскія палі” спяваюць. 21.by

“Елісейскія палі” спяваюць

21.09.2012 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Навучэнкі гуртка французскай песні “Елісейскія палі” Надзя Казінец (злева) і Насця Драмлюк.

Восьмы год у гімназіі №№3 існуе гурток французскай песні, які мае назву “Елісейскія палі” – маленькі астравок французскай культуры і мовы.

– Усё пачалося з песні Джо Дасэна “На Елісейскіх палях”, – кажа кіраўнік гуртка Кацярына Івашанка. – Спачатку мы выконвалі яе для задавальнення. Вучылі на ўроках, выступалі на школьных канцэртах. І паступова гэтая песня стала гімнам гуртка.

Дзецям цікава вывучаць французскую мову праз песні. У тэксце песень жывая лексіка, спецыфічнае вымаўленне, параўнальныя звароты.  Яны знаёмяцца з французскай музыкай, вучацца разумець і чуць словы песні.

Гурток “Елісейскія палі” аб'ядноўвае 12 школьнікаў. І неабавязкова, каб дзеці былі выдатнікамі па французскай мове. Самая маленькая вучаніца Вікторыя Сташэўская прыйшла сюды з трэцяга класа. Яна, не ведаючы мовы, вывучыла песню. Калі ў дзіцяці ёсць зацікаўленасць, то і песня вучыцца хутчэй.

Дзеці спяваюць песні любых французскіх выканаўцаў: Лары Фабіян, Патрысіі Каас, Алізэ, музычныя кампазіцыі з мюзікла “Рамэа і Джульета”. Часам спяваюць дуэтам. Песні выконваюць не толькі пад фанаграму, але і пад гітару.

– Дзеці вельмі часта імкнуцца імітаваць выканаўцу, – кажа кіраўнік гуртка. – У той жа час імправізуюць, уносяць свае карэктывы, але галоўнае – не сфальшывіць.

Цяпер у кожнага вучня ёсць па 4-5 вывучаных песень. Штогод гурткоўцы ладзяць невялікі канцэрт. Выступаюць на бацькоўскіх сходах, школьных святах.

Настаўнікі французскай мовы і навучэнцы гуртка ўдзельнічаюць у гала-канцэрце ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (МДЛУ). На гэты канцэрт з'язджаюцца аматары французскай культуры з усёй Беларусі. Хтосьці танцуе пад французскую музыку, хтосьці чытае вершы, спявае, паказвае мезансцэны. Летась ад гуртка “Елісейскія палі” на сцэне МДЛУ выступала Анастасія Драмлюк, тады вучаніца 10 класа.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота забяспечана Кацярынай ІВАШАНКАЙ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Восьмы год у гімназіі №№3 існуе гурток французскай песні, які мае назву “Елісейскія палі” – маленькі астравок французскай культуры і мовы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика