Дні культуры Беларусі праходзяць у Літве
24.09.2012 18:04
—
Новости Культуры
|
Дні культуры Беларусі праходзяць у Літве У перыяд з 24 верасня па 30 кастрычніка 2012 года ў Літоўскай Рэспубліцы пройдуць Дні культуры Рэспублікі Беларусь, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі. Беларускую культуру ў Літве будзе прадстаўляць самая вялікая за ўсю гісторыю беларуска-літоўскіх адносін культурная дэлегацыя колькасцю больш за 650 чалавек. Беларускія дзеячы мастацтва прадэманструюць лепшыя ўзоры беларускага сімфанічнага, балетнага, драматычнага і музычнага мастацтва і фальклору. На працягу верасня і кастрычніка ў розных гарадах Літвы - Вільнюсе, Каўнасе, Вісагінасе і Анікшчаі - адбудуцца выступленні Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, тэатра-студыі кінаакцёра, фальклорнай групы “Купалінка”. У рамках святкавання юбілею Янкі Купалы, жыццё і творчасць якога цесна звязана з літоўскай сталіцай, будзе праходзіць выстаўка з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы “Не згаснуць зоркі ў небе”. У адкрыцці Дзён культуры Беларусі ў Літве прыме ўдзел Міністр культуры Беларусі Павел Латушка. Падчас паездкі запланаванае правядзенне сустрэч з кіраўніцтвам Міністэрства культуры Літвы, кіраўнікамі беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве, а таксама рэктаратам Вільнюскага ўніверсітэта эдукалогіі, у якім дзейнічае Цэнтр беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры. Павел Латушка прыме ўдзел у адкрыцці выстаўкі з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы “Не згаснуць зоркі ў небе” у публічнай бібліятэцы Адама Міцкевіча ў Вільнюсе і ва ўрачыстым адкрыцці Дзён культуры, якое адбудзецца 24 верасня ў 19 гадзін у Літоўскай нацыянальнай філармоніі выступленнем Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава. Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы завершацца 30 кастрычніка 2012 года паказам балета “Бахчысарайскі фантан” Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускую культуру ў Літве будзе прадстаўляць самая вялікая за ўсю гісторыю беларуска-літоўскіх адносін культурная дэлегацыя колькасцю больш за 650 чалавек.
|
|