У межах праекта "Маладыя беларускія фатографы" - лекцыя Маціас Хардэр і Ханса Пілу TUT. 21.by

У межах праекта "Маладыя беларускія фатографы" - лекцыя Маціас Хардэр і Ханса Пілу TUT

25.09.2012 13:06 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Маладыя беларускія фатографы”: лекцыя Маціас Хардэр і Ханса Пілу TUT

           


У межах ініцыятывы Інстытута імя Гёте “Культура і развіццё: менеджары ў сферы культуры” і праекта “Маладыя беларускія фатографы” Андрэя Лянкевіча, Маціас Хардэр (Matthias Harder) і Ханс Пілер (Hans Pieler) правядуць адкрытую лекцыю ў галерэі партнера праекта - партала TUT.BY.

Куратары Маціас Хардэр і Ханс Пілер распавядуць пра 16 беларускіх праектаў, што былі абраныя ў кнігу, патлумачаць свой выбар; правядуць паралелі з маладой нямецкай фатаграфіяй.

Таксама куратары адкажуць на пытанні, якія тычацца праекта, бачання сучаснай фатаграфіі і г.д.

Фотакніга, прысвечаная сучаснай беларускай фатаграфіі, пабачыць свет на пачатку 2013 года ў нямецкім выдаўніцтве Kehrer і будзе прэзентаваная на найбуйнейшым кніжным кірмашы ў Франкфурце ў верасні наступнага года. Яе можна будзе знайсці ў крамах усяго свету.

Фотапраекты для кнігі выбралі Маціас Хардэр (Matthias Harder), куратар і кіраўнік музея Хельмута Ньютана ў Берліне, і Ханс Пілер (Hans Pieler), фатограф і прафесар фатаграфіі ў мастацкай Акадэміі ў Хільдесхайм.

Сустрэча адбудзецца 29 верасня а 14-й гадзіне ў галерэі TUT.BY, што знаходзіцца па адрасе вул. В. Харужай, 1a(гандлёвы цэнтр), 6-ы паверх (уваход з правага боку гандлёвага цэнтра).

Тэлефон кіраўніка праекта Андрэя Лянкевіча для даведак +375 29 384 38 07. 

Фатографы і праекты, што былі абраныя куратарамі праекта Маціасам Хардэ (Matthias Harder) і Хансам Пілерам (Hans Pieler) у кнігу:

1) Аляксандр Веледзімовіч (Alexander Veledzimovich), з праектам "Эгасфера"
2) Аляксей Шынкарэнка (Aleksei Shinkarenko) з праектам "Беларуская фактаграфiя"
3) Аляксей Наумчык (Aleksey Naumchik) з праектам "Мы ніколі не станем старэйшымі"
4) Аляксандр Кладаў (Alexander Kladov) з праектам "Ваенныя звычкі"
5) Аляксандр Саенка (Alexander Sayenko) з праектам "Тралейбуснае дэпо"
6) Аляксандра Салдатава (Alexandra Soldatova) з праектам "Канікулы"
7) Андрэй Лянкевіч (Andrei Liankevich) з праектам "Бывай, Радзіма"
8) Яўген Канаплёў-Лейдзік (Eugene Kanaplev-Leydik) з праектам "Фатамаргана"
9) Юля Лейдзік-Канаплёва (Julia Leydik-Kanapleva) з праектам "Узрост"
10) Максім Шумілін (Maxim Shumilin) з праектам "Сад", частка 1
11) Міхаіл Лешчанка (Mikhail Leschenko) з праектам "Сад", частка 2
12) Паліна Палынская (Palina Palynskaya) з праектам "Раўнавага"
13) Павел Кірпікаў (Pavel Kirpikau) з праектам "Анархатэктура"
14) Вольга Сасноўская (Volga Sasmonkaya) з праектам "Singleuse"
15) Сяргей Гудзілін (Siarhei Hudzilin) з праектам "Прыватны прэзідэнт"
16) Таццяна Гаўрыльчык (Tanya Haurylchuk) з праектам "Жыхары псіханеўралагічных інтэрнатаў"

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У межах ініцыятывы Інстытута імя Гёте "Культура і развіццё: менеджары ў сферы культуры" і праекта "Маладыя беларускія фатографы" Андрэя Лянкевіча, Маціас Хардэр...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика