Газета "Звязда" запрашае да ўдзелу ў літаратурным конкурсе. 21.by

Газета "Звязда" запрашае да ўдзелу ў літаратурным конкурсе

08.10.2012 11:54 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Газета “Звязда” запрашае да ўдзелу ў літаратурным конкурсе

           


Газета “Звязда” запрашае да ўдзелу ў сваім традыцыйным літаратурным конкурсе на лепшае апавяданне як прафесійных празаікаў, так і пачаткоўцаў.

Конкурс праводзіцца ўжо шмат гадоў запар, некалькі разоў мяняліся яго вядучыя (даўжэй за астатніх душой гэтага звяздоўскага праекта быў вядомы пісьменнік Віктар Казько). А калі сабраць пад адной вокладкай усе апавяданні, што друкаваліся за гэты час на старонках газеты, то атрымаецца досыць важкі том.

Рэдакцыя не абмяжоўвае аўтараў у выбары тэмы сваіх твораў, аднак жа настойліва просіць не дасылаць аб’ёмных апавяданняў – пажадана, не больш за 6 тысяч знакаў.

Калісьці Віктар Казько назваў конкурс “Звязды” народным, маючы на ўвазе не толькі той факт, што ўдзельнічаюць у ім людзі самых розных узростаў і прафесій, але і тое, што лаўрэатамі яго часта становяцца тыя, хто пакуль яшчэ толькі пачынае свой шлях у вялікую літаратуру. Так, напрыклад, летась першую прэмію атрымала школьны псіхолаг з вёскі Варняны Астравецкага раёна Алена Гануліч. Такім чынам, шанс стаць лаўрэатам конкурсу ёсць ва ўсіх. Але перамагаюць, як і павінна быць, лепшыя.

Умовы конкурсу такія:


- ад аднаго аўтара - адно апавяданне ў год;
- апавяданні прымаюцца на беларускай мове;
- аб'ём - да 10 000 знакаў.

Апавяданні можна дасылаць на адрас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а. Рэдакцыя газеты "Звязда". Або на электронны адрас: info@zvyazda.minsk.by.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Газета "Звязда" запрашае да ўдзелу ў сваім традыцыйным літаратурным конкурсе на лепшае апавяданне як прафесійных празаікаў, так і пачаткоўцаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика