У Мінску святкуюць «Каласавіны». 21.by

У Мінску святкуюць «Каласавіны»

01.11.2012 19:16 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1 лістапада ў Мінску распачалося традыцыйнае свята «Каласавіны», якое сёлета прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

У рамках свята ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прайшоў круглы стол з кіраўнікамі ўстаноў, якія носяць імя Коласа, па актуальных пытаннях папулярызацыі творчай спадчыны народнага паэта сярод моладзі.

Як адзначыла ў інтэрв'ю БелаПАН дырэктар Коласаўскага музея Зінаіда Камароўская, такая сустрэча ладзіцца ўпершыню. У ёй бяруць удзел прадстаўнікі бібліятэк, школ, тэатраў, музеяў і іншых устаноў культуры.

Паводле слоў дырэктара музея, 2 лістапада ў рамках «Каласавін» адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя «Якуб Колас. Чалавек. Эпоха.Час», удзел у якой возьмуць звыш паўсотні даследчыкаў. «Заяўлены цікавыя даклады, — паведаміла Камароўская, — радуе, што шмат з іх прысвечаны Коласу і яго акружэнню. Мы ўжо звыш пяці гадоў працуем над гэтай тэмай, каб у рэшце рэшт выдаць адпаведны энцыклапедычны даведнік».

3 лістапада — у дзень нараджэння Якуба Коласа — каля помніка на плошчы яго імя адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак.

Паводле слоў Камароўскай, уся праца музея Якуба Коласа накіравана на папулярызацыю яго творчай дзейнасці. «Усцешна тое, што цікавасць да твораў Коласа павялічваецца», — рэзюмавала яна.

Відэа БелаПАН



Відэа Андрэя КОРСАКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску святкуюць «Каласавіны»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика