Працуе фотавыстава Аляксандра Салагуба
22.11.2012
—
Новости Культуры
|
![]() У бібліятэцы №7, што на завулку Пушкіна, 2, можна паглядзець фотавыставу Аляксандра Салагуба “Спыніце імгненне”. Экспазіцыю складаюць 13 фотаздымкаў. Тут можна ўбачыць фатаграфіі, зробленыя ў далёкіх 1970-х гадах. – Я спыніў савецкае жыццё, – кажа фатограф. Астатнія фотаздымкі Аляксандра Салагуба знаходзяцца ў Францыі. Ён адзіны ў Маладзечне, які выстаўляе там свае працы. Менавіта фотаздымкі ніколі і ніхто там не выстаўляў. Выстава будзе працаваць яшчэ прыкладна месяц. У выставачным фае можна паглядзець працы фатографа, якія размяшчаюцца на двух стэлажах. Пра гэта паведаміла загадчыца бібліятэкі Таццяна Цярэшка. Працуе біліятэка кожны дзень з 10.00 да 19.00, акрамя суботы. ДАВЕДКА “РГ”. Аляксандр Салагуб. Нарадзіўся 26 кастрычніка 1935 года ў горадзе Алес (Францыя) у сям’і шахцёра. Ад 1964 года жыве ў Маладзечне. Шмат гадоў адпрацаваў на станкабудаўнічым заводзе, супрацоўнічаў з мясцовымі газетамі. У 1974 годзе лёс прывёў Аляксандра Аляксандравіча ў клуб фотааматараў “Гарызонт” пры гарадскім Доме культуры. Там Аляксандр Салагуб пачаў удасканальваць навыкі, асвойваць новыя жанры. Вольга ЮРКЕВІЧ. Фота bymedia.net Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У бібліятэцы №7, што на завулку Пушкіна, 2, можна паглядзець фотавыставу Аляксандра Салагуба “Спыніце імгненне”.
|
|