Навучэнец марыць стаць оперным спеваком
04.12.2012
—
Новости Культуры
|
Навучэнец музычнага каледжа Андрэй Мікульчык. Канцэрт навучэнца музычнага каледжа Андрэя Мікульчыка адбыўся ў Мінскім абласным драматычным тэатры ў аўторак, 27 лістапада.Падчас канцэрта ад жанчын, што сядзелі побач, было чуваць: “Надта ж любіць пра каханне спяваць!” Сапраўды, песень на любоўную лірыку было хоць адбаўляй! Бэк-вакалісткі Паліна Вазняк і Вераніка Савіцкая спачатку спявалі разам з Андрэем, а потым выканалі песні самі. Андрэй Мікульчык, якому 19 гадоў, праспяваў песні савецкай і замежнай эстрады, якія многія ведаюць на памяць, арыі з опер і аўтарскія песні. Марыў стаць дырэктарам Поспехаў у музычным напрамку Андрэй дасягнуў, займаючыся толькі тры гады ў музычным каледжы на аддзяленні акадэмічнага спеву пад кіраўніцтвам вакальнага педагога Георгія Юрэвіча. – У школе прагульваў музычныя заняткі, як і ўсе астатнія, – падзяліўся Андрэй. – Думаў, што стану якім-небудзь дырэктарам альбо эканамістам. – Вы спяваеце не толькі ў Беларусі, але і за мяжой? – Так. Месяц таму выступаў у Палацы Рэспублікі. Там пазнаёміўся з Саладухам, Афанасьевай, Аляхно. Акрамя Беларусі, спяваў яшчэ ў Германіі і Эстоніі. – Колькі часу вы прысвячаеце музычнай адукацыі і канцэртам, ці не пакацілася вучоба ў каледжы па нахіленай? – Не, вядома! На Дошку гонару “павесілі”! – усміхаецца Андрэй. – Хто піша вам песні і музыку? – Тэксты песень пішу сам, а таксама мой бацька, Сяргей Мікульчык, які, дарэчы, займаецца маёй раскруткай. Музыкай і аранжыроўкай займаецца гітарыст групы Дарафеевай Дзмітры Парфёнаў. Песні таксама запісваем ў яе студыі. Першы кліп Андрэй, як высветлілася, спявае на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, іспанскай, італьянскай мовах. На канцэрце прагучала толькі адна беларускамоўная песня “Даруй”. – Ці не лічыце вы сябе зоркай на ясным небе? – Не лічу. Дзеля таго, каб мець на гэта права, трэба нашмат больш працаваць. Тым больш, варта пакідаць месца, куды трэба расці. Але ў каледжы кожны мяне ведае, бо каледж маленькі! – А якія вашы мары? – Хачу стаць сапраўдным оперным спеваком, майстрам сваёй справы. Цяпер здымаюся ў першым сваім кліпе на песню “Сегодня я любовью пьян”. Ганна ФІЛІСТОВІЧ, Фота забяспечана Андрэем МІКУЛЬЧЫКАМ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канцэрт навучэнца музычнага каледжа Андрэя Мікульчыка адбыўся ў Мінскім абласным драматычным тэатры ў аўторак, 27 лістапада.
|
|