Узору дзіўнае суквецце. 21.by

Узору дзіўнае суквецце

04.12.2012 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У БЕЛАРУСІ зацверджана Дзяржаўная праграма адраджэння тэхналогій і традыцый вырабу слуцкіх паясоў і развіцця вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі «Слуцкія паясы» на 2012—2015 гады. Згодна з ёю, прадугледжаны комплекс мер па захаванні традыцый народных мастацкіх промыслаў.

Выкарыстанне патэнцыялу артэфакта айчыннай культуры як нацыянальнага брэнду можа быць эфектыўным для фарміравання пазітыўнага іміджу краіны як увогуле, так і яе цэнтральнага рэгіёна, дзе нарадзілася традыцыя ў прыватнасці. Напрыклад, Слуцкі краязнаўчы музей, размешчаны ў горадзе, дзе існавала мануфактура князёў Радзівілаў, не мае ніводнага гэтага ўнікальнага твора прыкладнога мастацтва, а толькі фрагменты. Усяго ў краіне ў музеях захоўваецца 11 слуцкіх паясоў, з якіх толькі 5 арыгінальныя, астатнія выраблены па іх узоры ў той жа перыяд часу ў іншых краінах. Таму ў рамках дзяржпраграмы мяркуецца набыць арыгінальныя творы ў прыватных калекцыянераў. Прадугледжана выдаткаваць на гэтыя мэты толькі для Мінскай вобласці 900 мільёнаў рублёў, паведаміла «БН» намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Валянціна Макарава. Нагадаем, Слуцкі музей яшчэ летам аб’явіў дабрачынны збор сродкаў на набыццё 2 залататканых рэліквій з прыватнай калекцыі за 180 тысяч долараў. На яго рахунак ужо паступіла звыш 70 мільёнаў рублёў.

Слуцкія паясы маюць вялікае значэнне для абазначэння беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў сучаснай еўрапейскай і сусветнай культурнай прасторы. Але ў іх гісторыі яшчэ шмат белых плямаў. Таму пэўныя сродкі выдзяляюцца на даследаванні мастацкіх асаблівасцей і характарыстык твораў, выяўленне іх асноўных тыпалагічных варыянтаў. Таксама будуць вывучацца тэхналогія ткацтва на Слуцкай мануфактуры, матэрыялы, якія выкарыстоўваліся ў вытворчасці аўтэнтычных паясоў, з мэтай замены іх на тканіны, што падыходзяць для сучаснай прамысловасці. Напрыклад, у Мінскім абласным краязнаўчым музеі, дзе маецца адзін арыгінальны слуцкі пояс, будуць даследаваць асаблівасці і адрозненні вытворчасці гэтых каштоўных вырабаў знакамітымі майстрамі Янам і Лявонам Маджарскімі, на што з мясцовага бюджэту выдаткуюць 60 мільёнаў рублёў. Запланаваны сродкі і на выданне манаграфіі па гэтай тэме.

Мяркуецца таксама правядзенне навуковых канферэнцый, семінараў, выстаў, майстар-класаў для кіраўнікоў гурткоў па пляценні беларускіх традыцыйных паясоў. Так, на Міншчыне арганізуюць выставы «Знаць і помніць майстра», «Узору дзіўнае суквецце», запланаваны стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы і работы па рэканструкцыі і вырабе копій, аналагаў, мастацкіх стылізацый слуцкіх паясоў, вывучэнне сыравіннай базы. З наступнага года ў Слуцку будзе праводзіцца свята народнай творчасці, прысвечанае гэтаму традыцыйнаму рамяству: на правядзенне мерапрыемстваў у 2013—2015 гадах запланавана 260 мільёнаў рублёў. На рэалізацыю праекта ў Мінскай вобласці пойдзе 4 мільярды 350 мільёнаў рублёў.

Усяго на дзяржаўную праграму «Слуцкія паясы» ў 2012—2015 гадах неабходна каля 20,2 мільярда рублёў, у тым ліку з рэспубліканскага бюджэту амаль 17,8 мільярда.

Алена КЛІМОВІЧ, «БН»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У БЕЛАРУСІ зацверджана Дзяржаўная праграма адраджэння тэхналогій і традыцый вырабу слуцкіх паясоў і развіцця вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика